Пасяджэнне калегіі Міністэрства ЖКГ Рэспублікі Беларусь прайшло ў Смаргонскім раёне

Коммунальная служба
24.10.2018 16:05
1851
24 кастрычніка прайшло выязное пасяджэнне калегіі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь на базе Смаргонскага і Ашмянскага раёнаў.

У ім прымалі ўдзел намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Дзяшко, намеснікі старшыняў іншых абласных выканаўчых камітэтаў, старшыня Камітэта дзяржкантролю па Гродзенскай вобласці Анатоль Дарожка, члены калегіі, кіраўнікі абласных аб’яднанняў жыллёва-камунальнай гаспадаркі і падначаленых ім прадпрыемстваў, першы намеснік старшыні Смаргонскага райвыканкама Сяргей Мядзвецкас і старшыня Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта Міраслаў Сарасек.
IMG_9106.jpg

Выступае міністр ЖКГ Рэспублікі Беларусь Аляксандр Церахаў.


Адкрываючы гэта мерапрыемства ў Смаргонскім РУП “ЖКГ”, міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі нашай краіны Аляксандр Церахаў адзначыў,  што на разгляд вылучаны два пытанні. Першае тычыцца выканання дзяржаўнай праграмы “Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе”, другое – запазычанасці і стану разлікаў за пастаўляемыя жыллёва-камунальныя паслугі.

IMG_9110.jpg

Удзельнікі калегіі.

IMG_9130.jpg

Першы намеснік старшыні Смаргонскага райвыканкама Сяргей Мядзвецкас коратка распавядае гасцям аб раёне.


Згодна з планам правядзення выязнога пасяджэння калегіі міністэрства ЖКГ удзельнікі гэтага мерапрыемства наведалі два камунальныя аб’екты ў Смаргонскім раёне. Спачатку пляцоўку для раздзельнага збору бытавых адходаў ў горадзе, паблізу гасцініцы, дзе намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Бажыдай расказаў аб тым, як праводзіцца ліквідацыя міні-палігонаў у сельскай мясцовасці, і жыхары заключаюць дагаворы з ЖКГ на  вываз бытавых адходаў з населеных пунктаў, як нарыхтоўваюцца другасныя матэрыяльныя рэсурсы.

IMG_9136.jpg

Каля выставы вырабаў мясцовага ліцейна-механічнага завода.

IMG_9143.jpg

Каля выставы вырабаў камунальнай тэхнікі вытворчасці агрэгатнага завода.

IMG_9145.jpg

Прадстаўнік агрэгатнага завода ўручае буклет з выпускаемай прадукцыяй намесніку старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміру Дзяшко.


IMG_9167.jpg

Аб арганізацыі работы па збору другаснай сыравіны расказвае намеснік старшыні Смаргонскага райвыканкама Аляксандр Бажыдай.

IMG_9196.jpg

Міністр ЖКГ Аляксандр Церахаў гутарыць з намеснікам старшыні Смаргонскага райвыканкама Аляксандрам Бажыдаем.

IMG_9203.jpg

Каля крытай кантэйнернай пляцоўкі.

IMG_9157.jpg

Удзельнікі калегіі ЖКГ наведалі помнік Францішку Багушэвічу і сфатаграфаваліся каля яго на памяць.


У Асінаўшчызне была паказана кацельня, дзе выкарыстоўваюцца электракатлы. Як адзначыў галоўны інжынер РУП “ЖКГ” Аляксей Гакуць, да яе рэканструкцыі ў якасці паліва выкарыстоўваўся прыродны газ, таму работа гэтага камунальнага аб’екта была неэфектыўнай. Пры выкарыстанні электракатлоў  падагрэў вады ажыццяўляецца ноччу, калі больш нізкі тарыф на электрычную энергію.


Інтэрв’ю міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Церахава 

падчас наведвання пераведзенай на электракатлы кацельні 

ў аграгарадку Асінаўшчызна

- Задачы, якія вырашае галіна, былі агучаны на мінулагоднім семінары-нарадзе з удзелам кіраўніка нашай краіны. Яны “ацыфраваны” ў канцэпцыі развіцця жыллёва-камунальнай гаспадаркі да 2025 года, якая зацверджана ўрадам. Сёння папярэдняе падвядзенне вынікаў па выкананні даручэнняў Прэзідэнта, у тым ліку аблвыканкамамі.

Асноўны акцэнт робіцца на зніжэнне затрат, як мы змаглі перабудавацца на выкарыстанне электрычнай энергіі для мэтаў ацяплення. Калі газавая кацельня, якая была тут раней, выпрацоўвала цяпло, якое каштавала 200 рублёў за адну гігакалорыю, то цяпер чакаем па заканчэнні года 125 рублёў за гігакалорыю. Ужо 75 рублёў эканомія з кожнай гігакалорыі на гэтым аб’екце.

Такія аб’екты пакуль адзінкавыя. Задача, якая стаіць па мадэрнізацыі сістэмы цеплазабеспячэння, уключае ў сябе неабходнасць замены і павышэння эфектыўнасці работы больш, чым тысячы кацельняў у цэлым па краіне.

Наступная задача – павелічэнне аб’ёмаў капітальнага будаўніцтва жылля. За апошнія тры гады мы павялічылі фактычна ў два разы аб’ёмы выконваемых капітальных рамонтаў. Тым самым змяншаем зону недарамонту, якая склалася ў папярэднія гады. Да 2020 года неабходна выйсці на 3%. Ёсць вобласці, якія адстаюць, у тым ліку Мінск. Таму сёння наша ўвага будзе звернута і на гэту тэму. 

Кіраўнік дзяржавы прыняў рашэнне і знойдзены рэсурсы для таго, каб магілёўскі завод “Ліфтмаш” замяніў ліфтавае абсталяванне, якое адпрацавала свой тэрмін. Праграма ліфтавай замены разлічана на 3 гады, агульны аб’ём – больш за 10 тысяч ліфтаў. Фактычна кожны трэці ліфт, устаноўлены ў шматпавярховым жылым доме, будзе заменены на новы. Гэта звязана з аднаго боку з бяспекай, з другога – новае тэхналагічнае абсталяванне больш энергаэфектыўнае.

Існуе праблема якаснай пітной вады ў сельскай мясцовасці. Таму першачарговая задача - устаноўка станцый абезжалезвання. Вядома ж, з мінімальнымі затратамі, каб дасягнуць максімальнага эфекту.

Сёлета ўстановім 70 станцый абезжалезвання да канца года. Дзякуючы гэтаму чыстай вадой будуць карыстацца жыхары 70 населеных пунктаў. На наступны год задача больш маштабная, пацверджана планамі фінансавання. Неабходна будзе ўстанавіць не менш за 240 станцый абезжалезвання.

Усе гэтыя актуальныя пытанні, якія ў першую чаргу ўплываюць на жыццезабеспячэнне насельніцтва, сёння будуць з’яўляцца прадметам для размовы на выязным пасяджэнні калегіі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

Гродзенская вобласць выглядае моцным сераднячком па выкананні паказчыкаў. Ёсць пэўныя адставанні. Але з улікам таго, што сёння ў мерапрыемстве ўдзельнічаюць кіраўнікі мясцовых органаў улады Гродзенскай вобласці, думаю, што сітуацыя будзе папраўлена. Хацелася б, каб гродзенцы былі лідарамі, у тым ліку і Смаргонскі раён.

IMG_9221.jpg

Галоўны інжынер Смаргонскага РУП “ЖКГ” распавядае аб рабоце кацельні, якая знаходзіцца ў аграгарадку Асінаўшчызна.


У Ашмянскім раёне ўдзельнікі калегіі наведалі 3 камунальныя аб’екты, пасля чаго бліжэй да заканчэння працоўнага дня прайшло плянарнае пасяджэнне, на якім былі падведзены вынікі работы падраздзяленняў ЖКГ.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений