У Асінашчызне прайшла забава “Каб расці і развівацца, трэба правільна харчавацца”

Здоровый образ жизни
10.01.2019 14:41
110
У Асінаўшчызненскіх яслях-садзе - пачатковай школе ў рамках тыдня здароўя праведзена для выхаванцаў забава “Каб расці і развівацца, трэба правільна харчавацца”.

У госці да дзяцей завіталі доктар Пілюлькін, Вітамінка і Гномік-абжорка. Дзеці сумесна з героямі ўспомнілі аб карысных для здароўя прадуктах харчавання, правілах харчавання.

IMG_20190109_104928.jpg

З задавальненнем прынялі ўдзел у славеснай гульні “Так ці не”, конкурсе “Маленькія кухары”, гульні “Адгадай на смак” і г. д. У выніку дзеці вырашылі, што будуць ужываць толькі карысныя для здароўя прадукты.

Святлана ЦЫБОЎСКАЯ, выхавальнік дашкольнай адукацыі.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений