Аператыўны канал: інфармацыя Смаргонскага раённага аддзела Следчага камітэта

Происшествия
01.06.2018 16:19
Чацвёра падлеткаў, вучні сельскай школы, праз дзірку ў сцяне гаспадарчай пабудовы, якая знаходзіцца на падворку пакінутай у спадчыну хаты ў вёсцы Суцькава, укралі 55 дошак, 4 драўляныя брускі, 3 літры бензіну, 1 кілаграм цвікоў.
кража_карточка.jpg

Непадалёку ад месца ўчынення злачынства з украдзеных дошак непаўналетнія зрабілі шалаш.

Пацярпеламу, жыхару горада, якому належыць сядзіба, прычынены матэрыяльны ўрон на агульную суму 71 рубель.

*       *       *

Узбуджана крымінальная справа супраць судовага выканаўцы Смаргонскага раёна, які з мая па ліпень 2017 года накіроўваў у галоўнае ўпраўленне юстыцыі па Гродзенскай вобласці службовыя запіскі, дзе былі змешчаны няправільныя звесткі аб праводзімых ім прымусовых дзеяннях. У выніку гэтага падазроны ва ўчыненні злачынства работнік незаконна атрымаў 319 рублёў.

*       *       *

Раней судзімы малады мужчына ў сярэдзіне лістапада мінулага года шляхам свабоднага даступу, знаходзячыся ў гасцях у сваёй знаёмай, украў з тумбачкі залатыя вырабы.

Матэрыяльны ўрон склаў 350 рублёў.

*       *       *

Яшчэ адзін мужчына, які пабываў у месцы зняволення, разам з напарнікам з неабгароджанага і неахоўваемага дрэваапрацоўчага цэха, які быў пакінуты ў спадчыну і знаходзіцца ў горадзе па вул. Багушэвіча, укралі металічную скрыню і корпус рухавіка ад дрэваапрацоўчага станка. Усё гэта яны здалі ў пункт прыёму металалому і атрымалі немалыя грошы.

*       *       *

Мужчыну далі электрадрыль-міксер для выканання рамонтна-будаўнічых работ, якую ён спрабаваў прадаць, але не давёў свой злачынны намер да канца, бо яго заспеў за гэтай справай пацярпелы.

*       *       *

Неўстаноўлены пакуль злачынца шляхам выкарыстання камп’ютарнай тэхнікі ў сацыяльнай сетцы “ВКонтакте” незаконна патрапіў на старонку смаргонца. Ад яго імя потым разаслаў звесткі знаёмай гэтага чалавека, папрасіў яе прадаставіць звесткі банкаўскай карткі. Жанчына, нічога не падазраваючы, зрабіла гэта. У выніку з яе пластыкавай банкаўскай карткі былі знятыя грошы.

*       *       *

Мужчына пры дапамозе камп’ютара зайшоў у сацыяльную сетку “Одноклассники” і на старонцы жыхаркі нашага горада распаўсюдзіў звесткі абражлівага характару.

Узбуджана крымінальная справа.

Інфармацыю раённага аддзела Следчага камітэта падрыхтаваў да друку Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений