Аператыўны канал: інфармацыя Смаргонскага раённага аддзела Следчага камітэта

Происшествия
25.05.2018 15:10
338
На аўтастаянцы каля рамонтнай майстэрні нехта каменнямі пашкодзіў лабавое і бакавое шкло ў аўтамабілі МАЗ.
lobovoe_steklo.jpg

*    *    *

Жыхар Смаргоні паблізу дома па вул. Камсамольскай пабіў пенсіянера, пашкодзіў яго веласіпед.

*    *    *

Прыцягнуты да крымінальнай адказнасці мужчына прадаў маё-масць, якая была арыштавана.

*    *    *

Пракуратура раёна ўзбудзіла крымінальную справу супраць індывідуальнага прадпрымальніка. Ён кіраваў аўтамабілем “Хюндай” і пры павароце налева наехаў на пешахода, які пераходзіў праезную частку вуліцы па пешаходным пераходзе.

*    *    *

Раней судзімы мясцовы жыхар  паблізу дома па вул. Сініцкага ўкраў пакінуты пакет, у якім знаходзіўся мужчынскі і жаночы абутак. Яго ўладальнікі ў гэты час каталіся на роліках.

*    *    *

Мужчына з прылаўка ў гандлёвай зале магазіна “Родны кут” украў бутэльку гарэлкі “Святочная”.

*    *    *

Жыхары Маладзечна, якія знаходзіліся ў стане ап’янення, у залескім магазіне “Паланэз” укралі з халадзільнай вітрыны 4 бутэлькі піва. З хлопцамі была дзяўчына, якая размовамі адцягвала ўвагу прадаўца.

*    *    *

Узбуджана крымінальная справа супраць работнікаў мясцовай лабараторыі за фальсіфікацыю інфармацыі аб шкодных выкідах у атмасферу.

*    *    *

Узбуджана крымінальная справа супраць грамадзянкі Расіі, якую за незаконнае знаходжанне на тэрыторыі нашай краіны выслалі, але яна вярнулася зноў на Смаргоншчыну.

*    *    *

Узбуджана крымінальная справа за незаконнае захоўванне агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў. У мужчыны знайшлі дома 3 патроны, якія былі годныя для стральбы.

*    *    *

З дачнага доміка ў садаводчым таварыстве, якое знаходзіцца паблізу Асінаўкі, нехта ўкраў тэлефонны тэрмінал.

Інфармацыю раённага аддзела Следчага камітэта падрыхтаваў да друку Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений