Жалобы сморгонцев: Фуры в городе

ГАИ
07.03.2019 11:37
688
Нярэдкія скаргі смаргонцаў на тое, што ў нашым горадзе вадзіцелі фураў ставяць свае буйнагабарытныя транспартныя сродкі ў нявызначаных для гэтага месцах – на стаянках для легкавых аўтамабіляў і нават у некаторых выпадках, асабліва ноччу, на аўтобусных прыпынках
сморгонь.jpg

“Калі будуць выяўляцца падобныя выпадкі, то неабходна тэлефанаваць па нумары 102, - сказаў намеснік начальніка РАУС Анатоль Шчасны. - Супрацоўнікі міліцыі адразу ж выедуць на месца парушэння і ўстановяць блакіратары на колы грузавіка. Вадзіцель-парушальнік будзе прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці”.

На ўзроўні раённага выканаўчага камітэта было прынята рашэнне аб часовым размяшчэнні буйнагабарытных транспартных сродкаў за пэўную плату на ахоўваемай тэрыторыі аўтапарка №17.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота з архіва сайта.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений