Сталічная фірма не разлічылася са Смаргонскім доследным лясгасам

Юрий Янушкевич
27.04.2019 08:48
477
Смаргонскі доследны лясгас рэалізаваў без перадаплаты сасновыя бярвенні мінскай прыватнай фірме, якая прадала гэту драўніну, але не разлічылася з лясгасам.

Намеснік дырэктара лясгаса Андрэй Пятроўскі пацвердзіў выкладзеную вышэй інфармацыю.

Віна ўскладзена на галоўнага інжынера мясцовай лесагаспадаркі, які арганізаваў пастаўку бярвенняў без перадаплаты, хаця згодна з біржавым дагаворам яна прадугледжана. Да таго ж, галоўны інжынер не меў паўнамоцтваў прымаць такое рашэнне.

Прававая ацэнка будзе дадзена і дзеянням дырэктара сталічнай фірмы, якая не разлічылася са Смаргонскім доследным лясгасам за рэалізаваную прадукцыю.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений