Смаргонскі доследны лясгас правёў вучэнні-спабоніцтвы перад пачаткам пажаранебяспечнага перыяду

Юрий Янушкевич
12.04.2019 15:47
440
Паблізу Солаў, на лугавіне каля ракі Ашмянка, прайшлі дэманстрацыйныя вучэнні-спаборніцтвы сярод работнікаў лясніцтваў Смаргонскага доследнага лясгаса. Мерапрыемства гэта штогадовае і прымеркавана яно да пачатку пажаранебяспечнага перыяду, праводзіцца амаль 10 гадоў. Толькі раней работнікі лясной аховы спаборнічалі ў іншым месцы – каля рэчкі Оксна, якая працякае ў Трылесінскім лясніцтве.

Перад пачаткам спаборніцтваў быў праведзены агляд камандаў. Іх прадставілі кіраўнікі структурных падраздзяленняў – лясніцтваў, якіх у лясгасе 10 (6 знаходзяцца на тэрыторыі Смаргонскага і 4 – Ашмянскага раёнаў). А яшчэ ў спаборніцтвах удзельнічалі супрацоўнікі пажарна-хімічнай станцыі другога тыпу, што базіруецца ў лясгасе.

Дэманстрацыйныя вучэнні-спаборніцтвы адкрыў галоўны ляснічы Смаргонскага доследнага лясгаса Мікалай Юшко, за іх ходам сачылі намеснік дырэктара гэтай лясной гаспадаркі Андрэй Пятроўскі і вядучы інжынер па ахове  і абароне лесу Юрый Мускі.

Каманды прадэманстравалі свае прафесійныя навыкі ў трох дысцыплінах: баявым разгортванні пажарных аўтамабіляў, прыстасаванай тэхнікі (пажарных модуляў), ад пажарнай мотапомпы.

IMG_1040.jpg

IMG_1053.jpg

IMG_1063.jpg

IMG_1083.jpg

IMG_1089.jpg

IMG_1107.jpg

IMG_1123.jpg

IMG_1130.jpg

IMG_1148.jpg

IMG_1184.jpg

IMG_1189.jpg

IMG_1272.jpg

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений