З Новым годам! Віншаванне мясцовай улады

Сморгонский райисполком
31.12.2018 07:46
319
Паважаныя землякі!
Прыміце самыя сардэчныя віншаванні з Новым годам!

новый год исполком.jpgГэта адно з самых светлых і доўгачаканых сямейных святаў, якое заўсёды дорыць нам утульнасць і цяпло.

2018 год быў годам дасягненняў: рост прамысловай вытворчасці, адкрыццё прадпрыемстваў, стварэнне новых працоўных месцаў.

Асаблівая ўвага была нададзена на павышэнне інвестыцыйнай прывабнасці рэгіёна, умацаванне партнёрскіх адносін улады і бізнесу. Перакананы, што ў будучым і надалей будзе магчымасць больш эфектыўна вырашаць праблемы занятасці і прыцягнення інвестыцый. Сваімі поспехамі парадавалі спартсмены.

Дарагія сябры!

Мы ўпэўнены, што дзякуючы сумеснай працы нам удасца ажыцця­віць самыя амбіцыйныя праекты. Няхай наступны год стане для кожнага з вас часам дабрабыту і новых здзяйсненняў, прынясе здароўе, дастатак і шчасце ў кожную сям’ю.

Жадаем вам дабра і сардэчнага цяпла, згоды і міру.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў.

Раённы савет ветэранаў.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений