У Смаргоні разгледзелі пытанні грамадскай бяспекі і дысцыпліны

Сморгонский райисполком
26.10.2018 16:26
1942
26 кастрычніка адбылося пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта, якое вёў першы намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Мядзвецкас. На разгляд было вынесена асноўнае пытанне: выкананне патрабаванняў Дырэктывы №1 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны”.

IMG_9303.jpg

Першы намеснік старшыні райвыканкама Сяргей МЯДЗВЕЦКАС (справа) і начальнік аддзела нагляду і прафілактыкі абласнога ўпраўлення МНС уважліва слухаюць інфармацыю аб пажарнай бяспецы.


 

У пасяджэнні прынялі ўдзел намеснік начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама палкоўнік Ігар Генц, начальнік аддзела нагляду і прафілактыкі Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС падпалкоўнік Андрэй Міхальчанка, начальнікі аддзелаў і службаў райвыканкама, старшыні сельвыканкамаў, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый.

З дакладам аб грамадскай бяспецы і дысцыпліне выступіў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Бажыдай, судакладчыкамі былі начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях Дзяніс Мінко і намеснік начальніка райаддзела ўнутраных спраў Анатоль Шчасны. Аб вытворчай дысцыпліне расказала начальнік міжраённай інспекцыі працы Святлана Шатохіна.

Па разгледжаным пытанні раённы выканаўчы камітэт прыняў канкрэтнае рашэнне.

IMG_9280.jpg

Кіраўнікі аддзелаў і службаў райвыканкама, дырэктары прадпрыемстваў і арганізацый, іншых суб’ектаў гаспадарання.

IMG_9300.jpg

Аб стане грамадскай бяспекі распавядае намеснік начальніка РАУС Анатоль ШЧАСНЫ.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений