Пасяджэнне савета грамадскага пункта аховы правапарадку адбылося ў Бялкоўшчыне

Сморгонский райисполком
26.10.2018 08:19
1818
25 кастрычніка з Бялкоўшчыне прайшло пасяджэнне савета грамадскага пункта аховы правапарадку, на якім былі разгледжаны паводзіны мясцовых жыхароў, што парушаюць грамадскі парадак, учыняюць бытавыя скандалы, злоўжываюць спіртнымі напіткамі.

IMG_9231.jpg

Старшыня Каранёўскага сельвыканкама Святлана ГАСПАДАРОВА адкрывае пасяджэнне савета грамадскага пункта аховы правапарадку.


Пасяджэнне вяла старшыня Каранёўскага сельвыканкама Святлана Гаспадарова, у рабоце гэтай грамадскай структуры прынялі ўдзел кіраўнік гаспадаркі, ўчастковы інспектар міліцыі, прадстаўнікі сацыяльнай і педагагічных устаноў, райаддзела па надзвычайных сітуацыях.

IMG_9234.jpg

На пярэднім радзе жанчыны, якія адносяцца да ліку нядобранадзейных.

IMG_9241.jpg

Размова аб пажарнай бяспецы.

IMG_9243.jpg

Члены савета заслухоўваюць нядобранадзейную сям’ю.

IMG_9244.jpg

Прафілактычная гутарка.

IMG_9260.jpg

Разглядаецца пытанне аб працаўладкаванні мужчыны.

IMG_9261.jpg

Жанчыну просяць узяцца за розум, змяніць лад жыцця.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара. 

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений