3 ліпеня - Дзень Незалежнасці. Віншаванне са святам

Сморгонский райисполком
02.07.2018 16:49
566
Дарагія землякі!
Сморгонь день независимости.jpg

Сардэчна віншум вас з галоўным дзяржаўным святам - Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і чарговай гадавінай вызвалення нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

Дата 3 ліпеня ўвайшла ў гісторыю Беларусі яркай старонкай гераічнай доблесці франтавікоў і працаўнікоў тылу, партызан і падпольшчыкаў, якія вызвалілі краіну ад фашысцкіх захопнікаў, заваявалі свабоду для свайго народа, адстаялі незалежнасць Радзімы.

У ліку тых, хто прымаў удзел у вызваленні беларускіх гарадоў і вёсак ад фашыстаў, нямала былых жыхароў Смаргоншчыны. А сёння на нашых прадпрыемствах, установах, арганізацыях працуюць іх дзеці і ўнукі, якія годна працягваюць традыцыі бессмяротнага подзвігу пакалення вызваліцеляў, бяруць новыя вышыні, дасягаюць новых вытворчых здзяйсненняў і ўпэўнена глядзяць у будучыню.

Дзень Незалежнасці - гэта свята ўсіх, каму дарагія і зразумелыя нашы агульныя каштоўнасці: гонар за краіну, жаданне працаваць для яе росквіту, любоў да сваёй зямлі, сям’і, родных.

У гэты светлы і радасны дзень жадаем усім вам моцнага здароўя, сямейнага шчасця, міру, узаемаразумення, згоды і дабрабыту. Няхай кожны дзень вашага жыцця будзе напоўнены радасцю, цеплынёй, поспехамі і новымі дасягненнямі!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў.

Раённы савет ветэранаў.


Уважаемые избиратели и жители Сморгонского района!

Дорогие ветераны и участники Великой Отечественной войны!

Сердечно поздравляю вас с Днем Независимости Республики Беларусь и 74-й годовщиной освобождения нашей Родины от немецко-фашистских захватчиков!

Нас объединяет любовь к Родине, верность традициям и искреннее желание сделать свою страну еще сильнее и краше. Сегодня мы все несем ответственность за будущее нашего государства. Это в наших силах, и мы уверены, что суверенитет и независимость всегда будут основой динамичного и успешного развития Беларуси.

В этот светлый и радостный день желаю всем крепкого здоровья, большого семейного счастья, мира, взаимопонимания, согласия и благополучия! Пусть каждый день вашей жизни будет наполнен радостью, теплом, успехами и новыми достижениями!

А. Д. КОВАЛЬКО, депутат Палаты Представителей Национального собрания Республики Беларусь.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений