8 красавіка - Вялікдзень (па праваслаўным календары). Віншаванне мясцовай улады

Сморгонский райисполком
07.04.2018 08:00
1155
З Уваскрэсеннем Хрыстовым!
пасха Сморгонь.jpg

Свята Вялікадня аб’ядноўвае мільёны людзей, напаўняе сэрцы цяплом і радасцю. Яно дорыць нам надзею, звяртае да высокіх духоўных ідэалаў і натхняе на добрыя справы. Прыгожыя велікодныя традыцыі ствараюць асаблівую атмасферу ў кожным доме.

Вялікдзень нагадвае нам пра тое, што кожны чалавек нараджаецца для спраў дабра і стварэння. Гэта аснова, без якой немагчыма развіццё краіны, выхаванне ў грамадстве моцных маральных асноў, фарміраванне і захаванне грама-дзянскага міру і згоды.

У светлыя велікодныя дні душа кожнага верніка напаўняецца асаблівым захапленнем і натхненнем. Чыстыя намеры цягнуць нас да добрых учынкаў, з якіх па крупінках складваецца маральная атмасфера ў нашым грамадстве.

Жадаем вам, вашым родным і блізкім выдатнага настрою, моцнага здароўя, дабрыні і дабрабыту.

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў.

Раённы савет ветэранаў.

Раённы савет ветэранаў.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений