13 жніўня – День будаўніка. Віншаванне мясцовай улады

Сморгонский райисполком
12.08.2017 07:00
Паважаныя работнікі і ветэраны будаўнічай галіны!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам - Днём будаўніка!

Працу работнікаў вашай галіны па праву называюць асновай дабрабыту краіны, таму што ад яе вынікаў напрамую залежыць якасць жыцця людзей. Будаўнікоў Смаргоншчыны адрознівае прафесіяналізм, адказнасць і стваральная праца. Вашымі працавітымі рукамі ўзводзяцца жылыя дамы, вытворчыя і сацыяльныя аб’екты, якія ствараюць унікальнае аблічча нашага краю і даюць імпульс для яго развіцця.

Асаблівыя словы ўдзячнасці ветэранам галіны. Прыклад вашай самаадданай працы натхняе моладзь на новыя працоўныя здзяйсненні.

Жадаем вам і вашым блізкім моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў ва ўсіх пачынаннях на карысць роднай Смаргоншчыны.

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Раённы савет ветэранаў.

День_строителя_Сморгонь_открытка.jpg

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений