Выязное пасяджэнне райвыканкама прайшло ў КСУП “Саўбел-2016”

Местное управление и самоуправление
26.12.2018 08:20
350
У КСУП “Саўбел 2016” прайшло выязное пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта, якое вёў першы намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Мядзвецкас. У зале сабраліся работнікі гэтай гаспадаркі, кіраўнікі і спецыялісты іншых суб’ектаў гаспадарання сельскагаспадарчай накіраванасці і абслуговых арганізацый.

На парадак дня быў вынесены разгляд няшчаснага выпадку з цяжкім зыходам, які здарыўся ў “Саўбеле”. Вытворчую траўму атрымаў жывёлавод падчас пагрузкі рулонаў саломы.

Як адзначыла начальнік міжраённай інспекцыі працы Святлана Шатохіна, у ходзе расследавання былі выяўлены прычыны няшчаснага выпадку. Галоўная з якіх – парушэнне патрабаванняў аховы працы. Вінаватых з ліку службовых асоб прыцягнулі да адказнасці.

5.jpg

Выязное пасяджэнне райвыканкама вядзе першы намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Мядзвецкас (справа).


Па меркаванні першага намесніка старшыні райвыканкама Сяргея Мядзвецкаса, да бяды прыводзіць фармальны падыход да сваіх непасрэдных абавязкаў. Таму ж інжынеру па ахове працы трэба не толькі ўмець падрыхтаваць справаздачу, але і абнавіць інструкцыі, пабы­ваць на вытворчых участках.

Бяспека падчас выканання работ павінна быць на першым месцы. Цяпер вельмі вялікая адказнасць наймальніка за работнікаў. Таму пытаннямі аховы працы неабходна займацца пастаянна. Як кажуць, вада камень точыць. Іншаму чалавеку трэба некалькі разоў сказаць, каб ён зразумеў, да чаго можа прывесці парушэнне вытворчай дысцыпліны.

Вядома ж, пасля здарэнняў трэба рабіць пэўныя высновы. Аднак не заўсёды так бывае. Сведчаннем таму выкананне рамонтных работ на мехстане “Лешчаняты”. Калі першы намеснік старшыні райвыканкама заглянуў туды па дарозе ў Вішнева, то ўбачыў парушэнні патрабаванняў аховы працы. Пад коламі трактароў, іншай сельскагаспадарчай тэхнікі не было неабходнай колькасці супраць­адкатных прыстасаванняў.

“Недахопы ёсць. І не толькі ў дакументацыі. Таму, што датычыць аховы працы, гэта работа не толькі інжынера, які за яе адказвае. Кожны кіраўнік падраздзялення на сваім месцы павінен сачыць за станам вытворчай дысцыпліны. Вось такое патрабаванне”, - звяртаючыся да кіраўнікоў і спецыялістаў, сказаў Сяргей Мядзвецкас.

6.jpg

У разглядзе няшчаснага выпадку ўдзельнічаюць кіраўнікі і спецыялісты сельгаспрадпрыемстваў, арганізацый, якія абслугоўваюць гаспадаркі раёна, работнікі КСУП “Саўбел-2016”.

7.jpg

Дырэктар КСУП”Саўбел” Анатоль ШАФАРЭНКА тлумачыць па пытаннях аховы працы.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений