Першы намеснік старшыні Смаргонскага райвыканкама сустрэўся з педкалектывам СШ №7

Местное управление и самоуправление
14.12.2018 11:05
580
Старшыня райвыканкама і яго намеснікі часта бываюць на прадпрыемствах і ў арганізацыях, расказваюць у працоўных калектывах аб справах як у асобных галінах эканомікі, так і ў цэлым у народнагаспадарчым комплексе раёна, выслухоўваюць заўвагі, прапановы і праблемы людзей, каб дапамагчы ў іх вырашэнні.

IMG_3467.jpg

Першы намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Мядзвецкас сустрэўся нядаўна з педагагічным калектывам СШ №7. Настаўнікі паслухалі інфармацыю аб тым, як склаўся гэты год для аграрыяў Смаргоншчыны, аб добраўпарадкаванні горада, каб ён выглядаў яшчэ лепш, быў утульным не толькі для яго жыхароў, але і шматлікіх гасцей.

Потым Сяргей Тадэвушавіч папрасіў педагогаў задаваць пытанні, якія іх хвалююць. Нехта паскардзіўся на дрэнны стан дваровых тэрыторый каля некаторых дамоў па вуліцы Юбілейнай у мікрараёне Усходнім. Некага не задавальняла тое, што на праспекце Індустрыяльным адсутнічала асвятленне. Была просьба звярнуць увагу на ўчастак вуліцы ад харчовага рынка ў цэнтры горада да былога інтэрната сілікатнага завода, дзе з-за выбоін цяжка праехаць на легкавым аўтамабілі. Хтосьці прасіў патлумачыць, чаму адключаюць электрычнасць у падвальных памяшканнях шматпавярховых жылых дамоў і ці будуць мяняць у дамах газавыя пліты на электрычныя ў сувязі з уводам у эксплуатацыю першага энергаблока Беларускай АЭС у наступным годзе.

На некаторыя пытанні першы намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Мядзвецкас (на фота) адказаў адразу ж, іншыя ўзяў на заметку з мэтай далейшага іх абмеркавання са спецыялістамі, прадстаўнікамі адпаведных службаў, да чыёй кампетэнцыі адносяцца гэтыя пытанні.

IMG_3460.jpg

Юрый ЯУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений