Першая планёрка з ідэалагічным актывам раёна

Местное управление и самоуправление
07.12.2018 16:34
610
“Планёрка ў новым фармаце з ідэалагічным актывам раёна стане традыцыйнай і будзе праводзіцца адзін раз на месяц, - адзначыла начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Ганна Джумкова, звяртаючыся да прысутных у зале. – Новаўвядзенне звязана з тым, што на сустрэчу будуць запрашацца не толькі ідэолагі, але і спецыялісты з іншых структур. На разгляд будуць выносіцца надзённыя пытанні, абмяркоўвацца праблемы, адшуквацца шляхі іх вырашэння”.

IMG_2803.jpg 

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Ганна ДЖУМКОВА гутарыць з ідэалагічным актывам раёна.


Як адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Бычко, ідэалагічныя работнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў павінны быць у курсе палітычных падзей, прадбачыць непажаданыя вынікі ў працоўных калектывах, вялікую ўвагу надаваць зваротам грамадзян, трымаць на асаблівым кантролі калектыўныя  і паўторныя звароты. Калі яны тычацца вытворчых спраў, то вырашаць сумесна з наймальнікам. Увага была звернута і на правядзенне навагодніх мерапрыемстваў, удзел у іх разам са старшынямі прафкамаў ідэалагічных работнікаў, кіраўнікоў прадпрыемстваў.

Спецыяліст аддзела арганізацыйна-кадравай работы Людміла Маліноўская інфармавала прысутных аб парадку і тэрмінах прадастаўлення дакументаў да ўзнагарод Гродзенскага абласнога і Смаргонскага раённага выканаўчых камітэтаў, а таксама да дзяржаўных узнагарод.

Пра магчымасці і працэдуру атрымання пуцёвак на аздараўленне падрабязна расказала вядучы спецыяліст па Смаргонскім раёне прадстаўніцтва Гро­дзенскага аблупраўлення РЦ па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Таццяна Літвінка.

Намеснік начальніка аддзела адукацыі Аксана Мінкоўская расказала аб акцыі “Нашы дзеці”, якая стартавала 10 снежня.

IMG_2809.jpg 

Свае патрабаванні да дзейнасці ідэолагаў у намесніка старшыні райвыканкама Генадзя БЫЧКО.


Потым распачаўся семінар, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі грамадскіх арганізацый. Старшыня раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Уладзімір Касакоўскі павёў гаворку аб ролі ветэранскай арганізацыі ў жыцці працоўнага калектыву. Але спачатку Уладзімір Леапольдавіч падзякаваў усім, хто сёлета меў  непасрэднае дачыненне да ветэранскай акцыі “Залаты ўзрост”, якая была прымеркавана да Дня пажылога чалавека. Акцыя прайшла насычана, цікава. Асабліва вызначыліся ў правядзенні гэтага мерапрыемства КСУП “АграСолы”, камбінат хлебапрадуктаў і яго філіял “Жодзішкі”, ДРАЦ “Лясная паляна”, “Смаргонскія малочныя прадукты” філіял “Лідскі малочна-кансерваы камбінат”, агрэгатны завод і іншыя.

IMG_2871.jpg 

Аб рабоце з ветэранамі расказвае старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Уладзімір КАСАКОЎСКІ.


У раёне засталося нямнога ветэранаў Вялікай Айчыннай  вайны. Ёсць ветэраны працы, якія маюць дзяржаўныя ўзнагароды. Усе яны калісьці працавалі на прадпрыемствах, у арганізацыях і ўстановах, якія не павінны пакі­даць па-за ўвагай людзей паважанага ўзросту.

Раённая ветэранская арганізацыя трымае ў полі зроку адзінокіх людзей, імкнецца дапамагчы ім, чым можа, віншуе з найбольш значнымі дзяржаўнымі святамі. Адпаведная работа праводзіцца сумесна з прафсаюзнымі камітэтамі.

Падчас навагодне-калядных святаў раённая ветэранская арганізацыя правядзе дадаткова сваю акцыю “Падары дзіцяці радасць”, і абласную “З Новым годам, ветэран!”.

Старшыня раённай пярвічнай арганізацыі “Агеньчык надзеі” грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам” Данута Рак прапанавала прысутным паглядзець відэафільм аб дзейнасці гэтай арганізацыі. Пасля прагляду відэафільма Данута Рышардаўна адзначыла, што “Агеньчык надзеі” не спыняецца на дасягнутым, распрацоўваюцца новыя праекты. Адзін выхаванец, Эдуард Клуйша, удзельнічаў нават у мерапрыемстве, якое праходзіла ў Жэневе па лініі ААН, даваў там інтэрв’ю.

Дапамога дзецям, якія апынуліся ў няпростай жыццёвай сітуацыі, а гэта дзеці-сіроты, дзеці-інваліды, дзеці, якія выхоўваюцца ў малазабяспечаных, няпоўных, мнагадзетных сем’ях – галоўная задача рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Беларускі дзіцячы фонд”. “Інфармацыю аб ім можна знайсці на сайце ўпраўлення адукацыі райвыканкама, - сказала старшыня раённага аддзялення гэтай грамадскай структуры Наталля Лабейка. - Там жа можна прачытаць аб нашых акцыях, праграмах, знайсці рэквізіты, разліковы рахунак. На дапамогу дзецям, якія маюць у ёй вострую патрэбу, дзіцячы фонд выдаткоўвае вялікія сумы грошай. Пры падтрымцы гэтай грамадскай арганізацыі дзяцей адпраўлялі на аперацыю. Ім аказвалася дапамога ў пасляаперацыйны перыяд. Летась раённае аддзяленне дзіцячага фонду купіла дарагую інвалідную каляску для дзіцяці, бо ў бацькоў на гэта не было неабходных фінансавых сродкаў.

Наталля Чаславаўна сказала, на што расходуюцца пералічаныя ў фонд грошы, аб сваіх памочніках, першымі з якіх з’яўляюцца ўстановы адукацыі, выказала ўдзячнасць мясцоваму політэхнічнаму ліцэю, ДРАЦ “Лясная паляна”, РЭСу, Крэўскаму сельвыканкаму за фінансавую падтрымку і выказала спадзяванне на далейшае супрацоўніцтва.

Аб рабоце раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа і планах на 2019 год  распавяла старшыня раённай арганізацыі гэтай рэспубліканскай грамадскай структуры Кацярына Франюк. У арганізацыі ёсць служба сёстраў міласэрнасці, рэалізоўваюцца праграмы інтэграцыі бежанцаў, якім аказваецца гуманітарная дапамога. У тым ліку тым з іх, якіх пры спробе нелегальнага перасячэння граніцы затрымліваюць пагранічнікі. Дапамагае мясцовае прадстаўніцтва Чырвонага Крыжа асобным сем’ям, адзінокім людзям. Такія ж задачы стаяць і ў планах на наступны год.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара. 

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений