Аўтастаянка ў Каранях каля паліклінікі пабольшала ў памерах

Местное управление и самоуправление
05.07.2018 15:31
1368
Аўтастаянка каля цэнтральнай раённай паліклінікі ў Каранях, на малыя памеры якой скардзіліся аўтаўладальнікі, цяпер можа змяшчаць даволі вялікую колькасць аўтамабіляў. Яе расшырылі ў бок дзіцячага садка, які знаходзіцца побач з паліклінікай. Паколькі на выкананне работ на гэтым аб’екце сёлета не былі прадугледжаны фінансавыя сродкі ў раённым бюджэце, то прыйшлося ўзгадаць пра так званую беларускую талаку.

Спачатку дэпутаты-кіраўнікі разам са спецыялістамі з аддзела архітэктуры і будаўніцтва сабраліся каля паліклінікі, каб паглядзець на месцы, якім чынам можна расшырыць аўтастаянку без выкарыстання дадатковых будаўнічых матэрыялаў. Неабходна было акуратна выняць з зямлі старыя бардзюры, перанесці іх на новае месца і ўстанавіць зноў.

Дырэктар РУП “ЖКГ” Міхаіл Найдзіч і начальнік ДРБУ-134 Аляксандр Сідаровіч, якія з’яўляюцца дэпутатамі раённага Савета дэпутатаў, запэўнілі сваіх калегаў, што справяцца з пастаўленай задачай у сціслыя тэрміны. На расшырэнне аўтастаянкі спатрэбіцца некалькі рабочых, спецыялістаў у гэтай справе, і мінімум тэхнікі, каб зняць і вывезці грунт і прывезці падсыпачны матэрыял.

карункі 108.jpg

карункі 105.jpg

Як адзначыў галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Сяргей Кудзеньчук, які вельмі быў зацікаўлены ў расшырэнні аўтастаянкі, неабходныя работы камунальнікі з дарожнікамі выканалі ўсяго за некалькі дзён, значна павялічылася колькасць парковачных месцаў, таму цяпер зручна стала аўтаўладальнікам пад’язджаць да самай паліклінікі.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений