9 мая - Дзень Перамогі. Віншаванне мясцовай улады

Местное управление и самоуправление
08.05.2018 07:00
Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, працаўнікі тылу, жыхары смаргоншчыны!
9 мая Сморгонь.JPG

Віншуем вас з дарагім сэрцу кожнага беларуса святам - Днём Перамогі!

Змяняюцца пакаленні, але не цямнее і не старэе наша памяць аб гэтай вялікай падзеі. І так будзе заўсёды, таму што подзвіг народа бессмяротны. Аддаючы даніну памяці загінуўшым франтавікам, удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, якія пайшлі з жыцця, ушаноўваем нашых жывых ветэранаў. Мы разумеем: гэта дзякуючы вашай мужнасці і адвазе вашых таварышаў на перадавой і гераічнай працы ў тыле мы перамаглі. Нізкі паклон і ўдзячнасць за ваш бясцэнны ўклад у справу Вялікай Перамогі, дарагія нашы ветэраны.

Ад усёй душы жадаем вам добрага здароўя, бадзёрасці духу. Няхай абыдуць вас бокам смутак і нягоды, адпусцяць хваробы, няхай душэўная цеплыня, клопат і ўвага родных і блізкіх людзей саграваюць ваша жыццё.

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы савет дэпутатаў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Раённы савет ветэранаў. 

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений