Дзень адкрытых дзвярэй правялі на “Белагратэрмінале”

Промышленность
03.11.2018 19:57
1803
2 лістапада ў вытворча-лагістычным комплексе ТАА “Белагратэрмінал” прайшоў дзень адкрытых дзвярэй, на які запрасілі кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў нашага горада. У рамках гэтага мерапрыемства былі асветлены пытанні экалогіі і аховы навакольнага асяроддзя.

Акрамя дырэктара вытворча-лагістычнага комплексу Валянціна Радзько і спецыялістаў ў мерапрыемстве прынялі ўдзел дырэктар кіруючай кампаніі ў Рэспубліцы Беларусь, старшыня савета дырэктараў ТАА “Белагратэрмінал” Ігар Каратчэня і дырэктар па карпаратыўнаму развіццю Аляксандр Мундрык. Мясцовую ўладу прадстаўлялі старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Рамановіч і начальнік аддзела па ідэалагічнай рабоце і справах моладзі райвыканкама Ганна Джумкова.

Спачатку перад прысутнымі выступілі кіраўнікі і спецыялісты “Белагратэрмінала”, якія расказалі аб групе кампаній “Садружнасць”, мясцовым вытворча-лагістычным комплексе, які прадстаўляе міжнародны холдынг у нашай краіне. Выступоўцам былі зададзены пытанні, якія тычыліся дзейнасці гэтага прадпрыемства.

Удзельнікі дня адкрытых дзвярэй наведалі дыспетчарскую вытворча-лагістычнага комплексу, дзе ўбачылі, як ажыццяўляецца кіраўніцтва ўсімі тэхналагічнымі працэсамі, і потым пайшлі на вытворчую тэрыторыю. Падчас агляду розных збудаванняў яны мелі магчымасць пагутарыць з кіраўнікамі структурных падраздзяленняў.

На тэрыторыі прадпрыемства пры дапамозе прыбораў былі праведзены замеры паветра на наяўнасць у ім шкодных рэчываў. Для гэтага запрасілі незалежных экспертаў з Маладзечанскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

Вынікі дня адкрытых дзвярэй падвялі ў адміністрацыйным будынку. Ва ўдзельнікаў гэтага мерапрыемства была магчымасць задаць пытанні прадстаўнікам вытворча-лагістычнага комплексу ТАА “Белагратэрмінал”.

image (1).jpg

image (2).jpg

image (3).jpg

image (4).jpg

image (6).jpg

image (7).jpg

image (8).jpg

image (9).jpg

image (10).jpg

image (11).jpg

image (12).jpg

image (13).jpg

image.jpg

Напрыканцы ўсе, хто ўдзельнічаў у гэтым мерапрыемстве, атрымалі памятныя сувеніры ад групы кампаній “Садружнасць”.

image (5).jpg

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений