Мясцовая ўлада Смаргоншчыны павіншавала жыхароў раёна з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

 

Мясцовая ўлада Смаргоншчыны павіншавала жыхароў раёна з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Власть
14.03.2020
714
Паважаныя жыхары Смаргоншчыны! Сардэчна віншуем вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!

Дзень 15 сакавіка мае вялікае значэнне не толькі як святочная дата ў календары, але і як значная падзея ў гістарычным летапісе нашай краіны. У гэты дзень быў прыняты асноўны закон нашай краіны.

Канстытуцыя маладой дзяржавы стала надзейнай асновай для правядзення станоўчых палітычных і сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў. Заканадаўчае замацаванне атрымалі галоўныя прынцыпы дзяржаўнага суверэнітэту, важнейшыя напрамкі рэалізацыі самастойнай унутранай і знешняй палітыкі.

Няхай гэта свята падорыць нам упэўненасць у дасягненні пастаўленых мэт па ўмацаванню дзяржаўнасці роднай Беларусі. Моцнага вам здароўя, дабрабыту, шчасця і аптымізму!

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Раённы савет ветэранаў.