23 лютага - Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

 

23 лютага - Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Власть
22.02.2020
1437
Паважаныя абаронцы Айчыны, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, Узброеных Сіл, воіны-інтэрнацыяналісты!

Віншуем вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь! Гэта свята людзей мужных, моцных, сапраўдных патрыётаў сваёй краіны. Яно з’яўляецца данінай глыбокай павагі ўсім, хто служыў на карысць Айчыне, нясе баявую вахту і толькі рыхтуецца ўступіць у шэрагі беларускай арміі.

Сардэчна дзякуем ветэранам, якія перамаглі ў Вялікай Айчыннай вайне, ветэранам - удзельнікам лакальных войнаў і канфліктаў і ветэранам Узброеных Сіл, якія стаялі на варце міру ў пасляваенныя гады.

У дзень абаронцаў Айчыны мы ўшаноўваем тых, хто сёння сваёй адвагай, мужнасцю і самаахвярнасцю пацвярджае аўтарытэт бацькоў і дзядоў, выступае гарантамі бяспекі, а значыць, і дабрабыту нашай краіны.

Шчыра жадаем вам сілы і цвёрдасці духу, моцнага здароўя, дабрабыту, міру!

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Раённы савет ветэранаў.