Раённы выканаўчы камітэт разгледзеў тры асноўныя пытанні

 

Раённы выканаўчы камітэт разгледзеў тры асноўныя пытанні

Власть
01.02.2020
1515
На чарговым пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, якое вёў першы намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Мядзвецкас, былі разгледжаны тры асноўныя пытанні.

1.jpg

З інфармацыяй аб выкананні мерапрыемстваў па збору і нарыхтоўцы другасных матэрыяльных рэсурсаў і выкананні заказа аб пастаўках ў 2019 годзе адходаў паперы, кардону і шкла, а таксама задачах на 2020 год выступіла начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Алена Атцэцкая.

Намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Марына Кавальская распавяла аб рабоце, якая праводзіцца ў раёне па прафілактыцы безнагляднасці, правапарушэнняў, п’янства, наркаманіі сярод непаўналетніх, абароне правоў і законных інтарэсаў дзяцей.

2.jpg

 Аб мерах па павышэнні эфектыўнасці пажарна-прафілактычнай работы, якая накіравана на папярэджанне пажараў і гібелі людзей на іх, расказаў прадстаўнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

Па ўсіх разгледжаных пытаннях былі выказаны заўвагі, прапановы, з улікам якіх раённы выканаўчы камітэт прыняў канкрэтныя рашэнні.

3.jpg

4.jpg

5.jpg

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

Статьи по теме: