Старшыня раённага Савета дэпутатаў наведаў “Цёплы дом”

 

Старшыня раённага Савета дэпутатаў наведаў “Цёплы дом”

Власть
24.01.2020
1631

IMG_5972.JPG

23 студзеня старшыня  раённага Савета дэпутатаў Сяргей Кудзеньчук сустрэўся з працоўным калектывам тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва “Цёплы дом”. Ён расказаў аб сацыяльна-эканамічным развіцці раёна, рамонтна-будаўнічых работах, якія выконваюцца ў Смаргоні, аб справах на асобных прадпрыемствах, медыцынскім абслугоўванні.

Работнікі “Цёплага дома” задалі госцю пытанні. Сяргей Мікалаевіч адказаў на некаторыя з іх, а найбольш складаныя запісаў у блакнот, каб дэталёва вывучыць іх і потым даць адказ работнікам сацыяльнай службы.

IMG_5980.JPG

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

Статьи по теме: