Інфармацыйна-прапагандысцкая група наведала “Смаргоньгаз”

 

Інфармацыйна-прапагандысцкая група наведала “Смаргоньгаз”

Юрий ЯНУШКЕВИЧ
16.01.2020
1319
16 студзеня інфармацыйна-прапагандысцкая група, якую ўзначальвае старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Кудзеньчук, сустрэлася з працоўным калектывам “Смаргоньгазу”.

IMG_5788.JPG

З інфармацыяй аб становішчы спраў на рынку працы Рэспублікі Беларусь выступіла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Зоя Крачкоўская. Яна адзначыла, што сітуауцыя з занятасцю насельніцтва станоўчая як у цэлым па краіне, так і ў нашым раёне. 

IMG_5782.JPG

Што датычыць апошняга, то на аднаго беспрацоўнага прыходзіцца амаль 8 вакансій. На ўліку ў мясцовай службе занятасці стаіць невялікая колькасць людзей, якія не маюць работу. З іх пераважная большасць – мужчыны. Ім прапаноўваюцца перанавучанне, вакантныя працоўныя месцы на прадпрыемствах і ў арганізацыях, адкрыццё ўласнай справы з прадастаўленнем для гэтага субсідый. Вялікая ўвага надаецца стварэнню ў раёне новых працоўных месцаў.

IMG_5785.JPG

Начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Дзяніс Крыштопенка  паведаміў аб тым, дзе ў нашым горадзе выконваюцца рамонтна-будаўнічыя работы. 

IMG_5792.JPG

У прыватнасці, ён назваў праспект Індустрыяльны, вуліцу Асланава, некалькі шматпавярховых дамоў па вуліцы. Савецкай, каля якіх выконваецца мадэрнізацыя дваровай тэрыторыі. Прадаўжаецца рэканструкцыя басейна, якую плануецца закончыць вясною. Будаўнікі ўзводзяць шматпавярховыя жылыя дамы па вул. Камсамольскай і ў мікрараёне Усходнім.

Работнікі “Смаргоньгазу” задавалі пытанні наконт размяшчэння кантэйнерных пляцовак, асвятлення. У прыватнасці, праз рачулку зроблены мосцік, каб людзям было зручна хадзіць у магазін, а ліхтароў няма. Цяпер жа раніцай цёмна, вечарам таксама.

IMG_5795.JPG

Пасля заканчэння інфармавання людзей слова ўзяў дырэктар “Смаргоньгазу” Валянцін Мядзвецкі. Ён уручыў некалькім работнікам арганізацыі за вялікі асабісты ўклад у развіццё газавага комплексу Гродзенскай вобласці юбілейны знак “60 гадоў УП “Гроднааблгаз”.

IMG_5824.JPG

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара. 

Статьи по теме: