5 студзеня – Дзень банкаўскіх і фінансавых работнікаў. Віншаванне мясцовай улады

 

5 студзеня – Дзень банкаўскіх і фінансавых работнікаў. Віншаванне мясцовай улады

Власть
04.01.2020
597
Дарагія сябры! Прыміце самыя сардэчныя віншаванні з прафесійным святам!

У сферы эканомікі краіны, вобласці і рэгіёна банкаўскія і фінансавыя ўстановы маюць стратэгічнае значэнне, бо эфектыўна дзеючая і стабільная крэдытна-фінансавая сістэма служыць надзейным залогам нашага дынамічнага развіцця.

У аснове дасягнутых поспехаў - ваша добрасумленная праца, прафесіяналізм і кампетэнтнасць, уменне прымяняць на практыцы інавацыйныя тэхналогіі і перадавы сусветны вопыт, сумленнае стаўленне да даручанай справы.

Упэўнены, што і ў далейшым, рэалізуючы багаты стваральны патэнцыял, вы зробіце ўсё для росквіту Смаргоншчыны і павышэння якасці жыцця людзей.

Жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця, удачы ва ўсіх справах і пачынаннях!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў.

Раённы савет ветэранаў.