Віншаванне мясцовай ўлады са святам Божага Нараджэння

 

Віншаванне мясцовай ўлады са святам Божага Нараджэння

Власть
06.01.2020
1341
Дарагія сябры! Шчыра віншуем усіх праваслаўных хрысціян са светлым і радасным святам Нараджэння Хрыстова!

Гэты дзень саграе сэрцы блізкіх і дарагіх нам людзей, дорыць радасць зносін, светлыя думкі і станоўчую энергію.

Калядныя ўрачыстасці напоўнены высакароднымі думкамі і шчодрымі ўчынкамі. Людзі становяцца дабрэйшымі і шчырымі адносна адзін да аднаго, імкнуцца дапамагаць, дарыць блізкім цяпло, клопат і ўвагу. Гэта свята прыносіць кожнаму з нас самыя светлыя надзеі, умацоўвае веру ў лепшае, напаўняе пачуццём міласэрнасці і дабрыні. Няхай гэтыя пачуцці заўсёды захоўваюцца ў вашай душы!

Кожны з нас чакае з’яўлення першай каляднай зоркі з верай і надзеяй на здзяйсненне запаветнага жадання. Няхай усё абавязкова спраўдзіцца!

Жадаем вам здароўя, любові і міру, дабрабыту, каб яны валадарылі ва ўсіх дамах і сем’ях. Няхай калядная радасць захоўваецца ўвесь наступны год і надасць сіл творчай працы. Са святам!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў.

Раённы савет ветэранаў.

Статьи по теме: