У Школе актыўнага грамадзяніна прыняў удзел намеснік старшыні Смаргонскага раённага Савета дэпутатаў Дзмітрый Станкевіч

Власть
02.12.2019 10:33
263
“Незалежная і квітнеючая Беларусь. Мы зрабілі гэта разам!” - так гучала тэма сустрэчы ў “Школе Актыўнага Грамадзяніна” для навучэнцаў 8-11 класаў. Яна прайшла 28 лістапада Крэўскіх яслях-садзе-сярэдняй школе.

Госцем нашай установы быў дырэктар КУП "ЖРЭС Смаргонскага раёна", намеснік старшыні Смаргонскага раённага Савета дэпутатаў 28 склікання, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 28 склікання Дзмітрый Станкевіч.

IMG_20191128_122023.jpg

Спачатку навучэнцам прапанавалі пазнаёміцца з відэаролікамі, якія падрыхтавала АТН Белтэлерадыёкампаніі ў межах спецыяльнага праекта “Мы зрабілі гэта разам”: “Парк высокіх тэхналогій”, “РНПЦ “Маці і дзіця”, “ГЭС на Нёмане”. Падлеткі  атрымалі важную інфармацыю пра эканоміку краіны, пра ўнікальныя магчымасці для эканамічнага развіцця ўсіх сфер грамадства – ад самазанятасці да самых высокіх тэхналогій. У фокусе абмеркавання былі такія паняцці, як сацыяльная дзяржава, пачуццё гонару за дасягненні сваёй краіны, значныя прамысловыя аб'екты, грамадзянская актыўнасць моладзі, развіццё здольнасцяў, развіццё эканомікі.

20191128_121035.jpg

Дзмітрый Зянонавіч расказаў пра поспехі Смаргоншчыны ў эканоміцы, горадабудаўніцтве, культуры. Госць адзначыў, што з мэтай павышэння якасці жыцця смаргонцаў і жыхароў сельскай мясцовасці неабходна развіваць інфраструктуру горада, аграгарадкоў, малых населеных пунктаў, зрабіць розныя паслугі для насельніцтва ў крокавай даступнасці. Ужо ў 2020 годзе адкрыецца басейн у ФАК “Юнацтва”. У сувязі з будаўніцтвам новых прамысловых аб’ектаў у нас з’явяцца новыя працоўныя месцы.

Наколькі актуальнай для кожнага ўдзельніка была тэма размовы, навучэнцы выказалі ў форме калажаў “Спорт і Здароўе”, “Каштоўнасці дэмакратычнага грамадства – павага да старэйшага пакалення”, “Развіццё фізічных здольнасцяў".

Кацярына ЯНГОЛЬ, навучэнка XI класа Крэўскіх ясляў-сада-СШ, старшыня камісіі па грамадзянска-прававых пытаннях і прафілактыцы супрацьзаконных паводзінаў у маладзёжным асяроддзі Моладзевага парламенту пры Гродзенскім абласным Савеце дэпутатаў.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений