Інфармацыйна-прапагандысцкая група наведала вайсковую часць 2044

 

Інфармацыйна-прапагандысцкая група наведала вайсковую часць 2044

Власть
30.11.2019
1322
Інфармацыйна-прапагандысцкая група, якую ўзначальвае старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Кудзеньчук, наведала вайсковую часць 2044. У складзе групы былі прадстаўнікі розных галін народнагаспадарчага комплекса раёна.
i (6).jpg

i (3).jpg

З інфармацыяй аб злачынствах, якія ўчыняюцца ў сетцы Інтэрнэт, выступіў першы намеснік начальніка райаддзела міліцыі Іван Руткоўскі. Ён прывёў канкрэтныя выпадкі ашуканства, назваў колькасць пацярпелых смаргонцаў, заклікаў прысутных быць асцярожнымі, каб не трапіць у непрыемную сітуацыю.

i (1).jpg

Галоўны інжынер КУП ЖРЭС Іван Старавойтаў распавёў пра добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый, рамонт жыллёвага фонду, уцяпленне старых шматпавярховых дамоў з мэтай зніжэння цеплазатрат на іх абаграванне. Што датычыць апошняга, то згодна з заканадаўствам на гэту справу выкарыстоўваюцца бюджэтныя фінансавыя сродкі і сабраныя жыльцамі грошы.

i (2).jpg

Аб  сацыяльна-эканамічным развіцці раёна расказала Вольга Богма, начальнік аддзела па кіраванні і распараджэнні дзяржаўнай маёмасцю ўпраўлення эканомікі райвыканкама.
Эмацыянальным было выступленне Марыны Кавальскай, намесніка старшыні камісіі па справах непаўналетніх. Яна акцэнтавала ўвагу на на нядобранадзейных сем’ях, дзе ёсць дзеці. Іх прыходзіцца забіраць, змяшчаць у прытулак, а татаў і мам пазбаўляць бацькоўскіх правоў.

i.jpg

Загадчык інфекцыйнага аддзялення ЦРБ Валянціна Сапач  распавяла аб заражэнні вірусам імунадэфіцыту чалавека, колькасці ВІЧ-інфіцыраваных у нашым раёне, мерах перасцярогі ад гэтага захворвання.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

Статьи по теме: