На чарговым пасяджэнні райвыканкама разгледзелі два пытанні

Власть
30.11.2019 09:42
294
29 лістапада адбылося чарговае, планавае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта, якое вёў старшыня райвыканкама Генадзь Харужык.

i.jpg

На парадак дня былі вынесены два асноўныя пытанні. З інфармацыяй аб ходзе выканання прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Смаргонскага раёна за студзень-верасень 2019 года выступіла намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Шчэберака. Аб выніках выканання бюджэту раёна за гэты ж перыяд і фінансаванні планавых бюджэтных расходаў  прысутным паведаміла начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Галіна Булыга.

i (2).jpg

i (3).jpg

Кіраўнікам некаторых прадпрыемстваў і арганізацый прыйшлося даваць тлумачэнні па недахопах ў гаспадарчай дзейнасці, называць шляхі выхаду з няпростых сітуацый.

i (1).jpg

У пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта прыняў удзел намеснік начальніка галоўнага кантрольна-аналітычнага ўпраўлення, начальнік аддзела каардынацыі кантрольнай дзейнасці Гродзенскай вобласці Сяргей Сыс.

i (5).jpg

Закончылася мерапрыемства на мажорнай ноце: старшыня райвыканкама Генадзь Харужык уручыў Ганаровую грамату раённага выканаўчага камітэта намесніку начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва Алене Сташкевіч за добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага кіравання і ўзорнае выкананне службовых абавязкаў.

i (4).jpg

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений