Ваенкамат наведала інфармацыйна-прапагандысцкая група

 

Ваенкамат наведала інфармацыйна-прапагандысцкая група

Власть
19.09.2019
1280
19 верасня інфармацыйна-прапагандысцкая група, якую ўзначальвае старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Кудзеньчук, сустрэлася з працоўнымі калектывамі райваенкамата і ДТСААФа. Мерапрыемства прайшло ў будынку раённага ваеннага камісарыята.

IMG_4224.JPG

Напачатку прыемную місію выканаў ваенны камісар Леанард Гружэўскі. Ён павіншаваў свайго намесніка Алега Трафімчыка з днём нараджэння і ў сувязі з добрасумленнай і працяглай службай ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь і 75-годдзем з дня вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў уручыў яму юбілейны медаль.

IMG_4221.JPG

Потым з інфармацыяй аб перапісе насельніцтва перад прысутнымі выступіла намеснік начальніка аддзела статыстыкі Смаргонскага раёна Святлана Лукша. Урач-нарколаг Смаргонскай ЦРБ Ірына Турноўская распавяла аб здаровым ладзе жыцця, згубных звычках і лячэнні ад іх людзей. Пытанням захавання біялагічнай і ландшафтнай  разнастайнасці ў раёне надала ўвагу галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Аліна Ясюкайціс. 

Потым членам інфармацыйнай групы паступілі пытанні з залы. Яны ў асноўным тычыліся добраўпарадкавання горада.

IMG_4226.JPG

IMG_4243.JPG

IMG_4250.JPG

IMG_4256.JPG

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

Статьи по теме: