1 верасня – Дзень работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці. Віншаванне мясцовай улады

 

1 верасня – Дзень работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці. Віншаванне мясцовай улады

Власть
31.08.2019
891
Паважаныя работнікі нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці, дарагія ветэраны! Віншуем вас з прафесійным святам!

Ваша нялёгкая праца карыстаецца заслужанай павагай грамадства, служыць гарантыяй устойлівага развіцця эканомікі і камфортнасці жыцця насельніцтва.

На сучасным этапе перад работнікамі газазабеспячэння і паліўнай прамысловасці стаяць маштабныя задачы па мадэрнізацыі вытворчых працэсаў, укараненні новых энергаэфектыўных тэхналогій і абсталявання, забеспячэнні канкурэнтаздольнасці прадукцыі і павышэнню эфектыўнасці функцыянавання энергетыкі. Упэўнены, што гэтыя задачы будуць паспяхова вырашаны.

Жадаем вам далейшай плённай працы, новых творчых дасягненняў і яркіхпрацоўных перамог, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Раённы савет ветэранаў.