Аляксандр Вярсоцкі прыняў удзел у пасяджэнні Смаргонскага райвыканкама

 

Аляксандр Вярсоцкі прыняў удзел у пасяджэнні Смаргонскага райвыканкама

Власть
23.08.2019
1354
На чорговым пасяджэнні  раённага выканаўчага камітэта, якое вёў старшыня райвыканкама Генадзь Харужык і ўдзел у якім прыняў начальнік  галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Вярсоцкі, было разгледжана некалькі надзённых пытанняў.

IMG_0926.JPG

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей КУДЗЕНЬЧУК, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр ВЯРСОЦКІ і старшыня райвыканкама Генадзь ХАРУЖЫК


З інфармацыяй аб выкананні паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за першае паўгоддзе 2019 года выступіла намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Шчэберака. Яна расказала аб рабоце мясцовага народнагаспадарчага комплексу. У прыватнасці, прамысловасці, сельскай гаспадаркі, будаўнічай галіны, транспарту, жыллёва-камунальнай гаспадаркі і інш.

 Начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Галіна Булыга  паведаміла аб тым, як складваўся бюджэт раёна за студзень-ліпень, якія  прымаліся меры па выкананні запланаваных бюджэтных паказчыкаў.

Аб ходзе рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы па падтрымцы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь на 2016-2020 гады на мясцовым узроўні прысутным расказала начальнік упраўлення эканомікі райвыканкама Ірына Галдыцкая.

Потым былі заслуханы тлумачэнні некаторых кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый, дзе не выконваюцца даведзеныя заданні. Ад гэтых службовых асобаў запатрабавана палепшыць работу ўзначальваемых імі суб’ектаў гаспадарання.

Свае заўвагі і рэкамендацыі па разгледжаных пытаннях выказаў начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага райвыканкама Аляксандр Вярсоцкі.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара. 

Статьи по теме: