23 жніўня – Дзень работнікаў дзяржаўнай статыстыкі. Віншаванне мясцовай улады
Власть
23.08.2019
Паважаныя работнікі і ветэраны органаў дзяржаўнай статыстыкі! Віншуем вас з прафесійным святам!
Толькі прадстаўнікі вашай прафесіі могуць за слупкамі лічбаў пабачыць агульную карціну, вызначыць кірунак, разгадаць тэндэнцыі. Праца вашай службы надзвычай патрэбная для прыняцця любога дзяржаўнага рашэння, цікавая і запатрабаваная ў прадпрымальніцтве, навуцы, адукацыі і іншых сферах жыцця грамадства.
За кожным статыстычным паказчыкам, за кожнай лічбай і аналітычнай высновай - карпатлівая праца і асабістая адказнасць.
Жадаем вялікага натхнення, каб з лёгкасцю працаваць, а таксама дабра, шчырасці, працвітання. Няхай у вас усё ладзіцца - як дома, так і на працы, а лічбы ведаў у вашых руках прыносяць фінансавы дабрабыт.
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.
Раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Раённы савет ветэранаў.