Смаргонскія дэпутаты наведалі Брэсцкую крэпасць

Власть
04.07.2019 14:45
526
Дэпутаты Смаргонскага раённага Савета дэпутатаў пабывалі нядаўна ў Брэсце. Яны прыехалі туды пад раніцу, калі ў Брэсцкай крэпасці праводзіўся мітынг-рэквіем. Якраз у гэты час 22 чэрвеня 1941 года фашысцкая Германія напала на Савецкі Саюз. Разам з іншымі прыгранічнымі ўмацаваннямі першы ўдар варожых самалётаў і артылерыі прыняла на сябе цытадэль над Бугам.

На дварэ святлела. Па вуліцах Брэста ў бок крэпасці ішлі групы людзей, туды ж рухаліся калоны аўтамабіляў. І хаця была яшчэ цёмная пара сутак, але ажыўленне назіралася ў горадзе нібыта днём. Многа людзей было ў Брэсцкай крэпасці. Там смаргонцы сустрэлі начальніка Інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь Сяргея Жылінскага, які калісьці камандаваў Смаргонскай пагранічнай групай. Ён прывёз у Брэст на ўрачыстасць курсантаў і пагадзіўся звадзіць смаргонскіх дэпутатаў на Пагранічны востраў, куды абмежаваны ўваход.

Востраў знаходзіцца паміж беларуска-польскай граніцай і ракой Буг. Далей граніца праходзіць пасярэдзіне названай вышэй ракі. Да вострава вядзе дарога, па якой у жніўні 1941 года прыязджалі ў Брэст Гітлер з Мусаліні, каб паглядзець на крэпасць, якая доўга абаранялася. Трэба адзначыць, што Пагранічны востраў з’яўляецца помнікам гісторыі. Там захаваліся старыя казармы, склады.

Потым была экскурсія па Брэсцкай крэпасці. Смаргонцы паглядзелі рэканструкцыю бою пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Пабывалі ў музеі крэпасці. Яго экспазіцыя пачынаецца з гісторыі будаўніцтва цытадэлі над Бугам, ахоплівае ваенны перыяд, мірны час, сведчыць аб лёсе абаронцаў Брэсцкай крэпасці, якія засталіся ў жывых.

Смаргонская дэпутацкая група ўсклала кветкі да велічнага манумента воінамагранічнікам, якія першымі ўступілі ў бой з гітлераўцамі і працяглы час гераічна абаранялі Брэсцкую крэпасць.

IMG_2667.JPG

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота Аляксандра НІКАДОНА. 


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений