На мемарыяльны комплекс дэпутаты прыехалі з бензакосамі

Власть
28.06.2019 14:55
638
У Смаргоні праводзіцца трохдзённы суботнік  па навядзенні парадку на зямлі. З гэтай мэтай за кожнай арганізацыяй замацаваны пэўныя аб’екты. Асаблівасцю з’яўляецца тое, што амаль усе ўдзельнікі суботніка працуюць са сваім інструментам і матэрыяламі.

Дэпутаты раённага Савета дэпутатаў шчыравалі на мемарыяльным комплексе, які быў узведзены ў нашым горадзе на лініі супрацьстаяння руска-нямецкіх войскаў падчас Першай сусветнай вайны.  Там неабходна было скасіць траву, дзе з-за бардзюраў і ўхілаў мясцовасці гэта не змагла зрабіць тэхніка. Дэпутаты- мужчыны працавалі з бензакосамі, а жанчыны пры дапамозе спецыяльных прыстасаванняў выдалялі мох, які пачаў з’яўляцца ў швах паміж тратуарнай пліткай.

Работы прымеркаваны да вялікага свята – 75-годдзя з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і правядзення з гэтай нагоды ўрачыстасці ў нашым горадзе.

IMG_7298.JPG

Няпросты фронт работы ў старшыні раённага Савета дэпутатаў Сяргея КУДЗЕНЬЧУКА, бо трэба скасіць расліннасць на схіле тэрыторыі мемарыяльнага комплексу


IMG_7322.JPG

Вакол туі абкошвае Валянцін МЯДЗВЕЦКІ


IMG_7328.JPG

Юрыя ДРАМЛЮКА цяжка пазнаць, бо яго твар схаваны пад ахоўнай сеткай


IMG_7365.JPG

Генадзь БЫЧКО косіць траву каля ўваходу на мемарыяльны комплекс


Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений