30 чэрвеня – Дзень моладзі. Віншаванне мясцовай улады

Власть
28.06.2019 08:45
569
Дарагія сябры! Па традыцыі напрыканцы чэрвеня мы адзначаем асаблівае свята - Дзень оладзі. Падзея ўнікальная тым, што яна з’яўляецца сімвалам будучыні Беларусі.

Гэта свята ўсіх пакаленняў, таму што маладосць - не проста перыяд у жыцці кожнага чалавека, а стан душы. Наша моладзь сёння - самая актыўная і патрабавальная частка грамадства. Маладыя людзі поўныя новых ідэй, нестандартных рашэнняў, яны імкнуцца атрымаць як мага больш ведаў, каб прыносіць карысць сваёй краіне.

Поспехі маладых - гэта стабільнасць і росквіт краіны ў будучыні, гэта ўздым эканомікі, рост узроўню жыцця, развіццё навукі і культуры. Мы верым у нашу выдатную моладзь і прыкладзем усе намаганні да таго,каб нашы юнакі і дзяўчаты атрымалі неабходныя веды, здабылі ўпэўненасць у сваіх сілах, у абранай прафесіі.

Віншуем усіх з гэтым цудоўным святам. Няхай выдатныя гады маладосці асвятляюць ваша жыццё святлом дабрыні і стварэння, радасці і ўдачы.

Жадаем вам творчых перамог, крэатыўных праектаў. Здароўя, любові, поспехаў у вучобе і працы, мудрых настаўнікаў і верных сяброў!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў.

Раённы савет ветэранаў.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений