30 чэрвеня – Дзень эканаміста. Віншаванне мясцовай улады

Власть
28.06.2019 08:05
429
Паважаныя сябры! Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам - Днём эканаміста!

Эканоміка сёння з’яўляецца асновай развіцця краіны, рэгіёну, любой сям’і і грамадзяніна. Таму прафесія эканаміста з’яўляецца адказнай і паважанай. Сёння без кваліфікаваных эканамістаў не можа эфектыўна працаваць ні адно прадпрыемства і ўстанова.

Перад эканамістамі і кіраўнікамі ставяцца складаныя задачы па павышэнню канкурэнтаздольнасці айчынных прадпрыемстваў, па зніжэнні сабекошту прадукцыі і паслуг, па прыцягненню інвестыцый і забеспячэнні рэнтабельнасці дзейнасці. Такі комплекс задач здольныя вырашыць толькі кваліфікаваныя, мэтанакіраваныя і настойлівыя супрацоўнікі.

Эканоміка - гэта навука і мастацтва. Жадаем вам быць і навукоўцамі, і мастакамі на сваіх працоўных месцах. Няхай вам і вашым калектывам спадарожнічае поспех і камерцыйны поспех. Здароўя, дабрабыту, стабільнасці, мірнага неба і дабра!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў.

Раённы савет ветэранаў.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений