3 ліпеня – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Віншаванне мясцовай улады

Власть
02.07.2019 14:38
429
Дарагія ветэраны! Таварышы салдаты, сяржанты, прапаршчыкі і афіцэры! Паважаныя землякі і госці Смаргоншчыны!

У жыцці кожнага народа ёсць лёсавызначальныя даты, якія становяцца пунктам адліку новага этапу гісторыі. Для Беларусі такой датай стаў дзень вызвалення нашай Радзімы ад фашысцкіх захопнікаў.

Менавіта гэта гістарычная падзея па волі беларускага народа стала Днём Незалежнасці, звязаўшы для ўсіх нас святыя словы і паняцці - Свабода і Незалежнасць.

Наша незалежнасць заснавана на заслугах пакалення пераможцаў. Тых, хто, ахвяруючы самым дарагім - сваім жыццём, прынёс на нашу зямлю доўгачаканую свабоду. Кожны год у гэты святочны для нас дзень мы аддаём даніну вялікай павагі подзвігу беларускага народа. Нізка схіляем галовы перад загінуўшымі на палях бітваў за сваю Радзіму.

Аддаём пашану і славу ўсім, хто ўнёс свой уклад у вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Дабрабыт насельніцтва, дынамічнае развіццё краіны, умацаванне яе пазіцый як самастойнага суб’екта сусветнай супольнасці з’яўляюцца лепшай памяццю пра гераізм нашых вызваліцеляў.

Дзякуй ветэранам за тое, што вы вынеслі на сваіх плячах цяжар самай страшнай вайны мінулага стагоддзя! Вечная слава героям, якія загінулі ў баях за Радзіму, аддалі свае жыцці за свабоду і шчасце будучых пакаленняў! Няхай неба над нашай любімай Айчынай заўсёды будзе мірным!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў.

Раённы савет ветэранаў.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений