18 мая – Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту. Віншаванне мясцовай улады

Власть
17.05.2019 09:21
285
Дарагія сябры! Сёння фізічная культура і спорт з’яўляюцца адным са стратэгічных напрамкаў дзяржаўнай і рэгіянальнай палітыкі.

Беларуская зямля багатая выдатнымі людзьмі, якія прысвяцілі сваё жыццё спорту і перадаюць гэтую адданасць дзецям і ўнукам. Многія нашы землякі з’яўляюцца актыўнымі прыхільнікамі заняткаў фізічнай культурай і здаровага ладу жыцця.

Гэта свята аб’ядноўвае пад сваімі сцягамі людзей розных узростаў, прафесій і інтарэсаў - усіх, чыё жыццё звязана са спортам, фізкультурай і здаровым ладам жыцця.

Шчыра віншуем фізкультурнікаў і спартсменаў, трэнераў, арганізатараў, ветэранаў спорту, балельшчыкаў і ўсіх, каму неабыякавы спорт, і жадаем моцнага здароўя, спартыўнага даўгалецця, поспехаў і новых яркіх перамог.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў.

Раённы савет ветэранаў.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений