12 мая – Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Віншаванне мясцовай улады

Власть
11.05.2019 14:33
352
Дарагія суайчыннікі! Ад усёй душы віншуем вас з Днём Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

Нашы герб і сцяг - адлюстраванне велічы і прыгажосці роднай зямлі, пераемнасці гістарычных традыцый і непарыўнай сувязі мінулага, сучаснасці і будучыні краіны, мірнага, стваральнага характару беларусаў. З імі, абранымі воляю народа галоўнымі сімваламі нашай суверэннай дзяржавы, мы ўпэўнена ідзём наперад да агульнай мэты - пабудовы моцнай і квітнеючай Беларусі.

Шанаваць і паважаць свае герб і сцяг - абавязак і справа гонару кожнага беларуса. Няхай гэтыя найвялікшыя нацыянальныя каштоўнасці асвячаюць самыя важныя падзеі нашага жыцця, напаўняючы сэрца высокімі пачуццямі любові да Айчыны і адказнасці за яго лёс.

У гэты святочны дзень жадаем вам моцнага здароўя, радасці, шчасця, дабрабыту і поспехаў у працы на карысць Радзімы.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў.

Раённы савет ветэранаў.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений