Віншаванне мясцовай улады з Днём Перамогі

Власть
08.05.2019 11:30
255
Паважаныя землякі! Сардэчна віншуем вас з Вялікай Перамогай.

9 мая - гэта дзень нашай агульнай Перамогі, дзень славы, доблесці, сілы духу. Бязмежная наша падзяка тым, хто жыццём сваім заплаціў за мір, свабоду і незалежнасць Радзімы, хто вынес на плячах усе нягоды ваеннай пары ў тыле, праявіў мужнасць і гераізм.

Нізкі паклон пераможцам, якія з гонарам выканалі абавязак перад Айчынай, народам і гісторыяй. У гэтае светлае свята жадаем землякам-ветэранам добрага здароўя, доўгага і спакойнага жыцця, любові і ўвагі блізкіх людзей.

Моцнага здароўя, поспехаў, добрых здзяйсненняў, дабрабыту і ўзаемаразумення, шчасця кожнай сям’і.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў.

Раённы савет ветэранаў.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений