15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі Беларусі. Віншаванне мясцовай улады

Власть
14.03.2019 16:21
375
Дарагія землякі!

Віншуем вас з галоўным Дзяржаўным святам краіны - Днём Канстытуцыі Беларусі!

Канстытуцыя ва ўсе часы з’яўлялася ўвасабленнем развітой дзяржаўнасці, грамадзянскасці і дэмакратыі. Прыняцце асноўнага закона краіны зацвердзіла правы, свабоду і роўнасць кожнага чалавека незалежна ад нацыянальнасці, паходжання, веравызнання. Канстытуцыя Беларусі адлюстроўвае ўвесь вопыт і дасягненні, назапашаныя за гады гісторыі нашай краіны, вызначае стратэгію далейшага развіцця дзяржавы.

Гарантыі правоў і сацыяльнай абароны грамадзян, свабодная эканоміка і мясцовае самакіраванне - базавыя элементы дзеючай Канстытуцыі. Менавіта гэтыя асноватворныя напрамкі вызначаюць развіццё дэмакратыі, умацаванне грамадзянскага міру і згоды ў грамадстве. Упэўнены, паслядоўна рэалізуючы стваральны патэнцыял асноўнага закона краіны, мы зможам зрабіць наша жыццё больш камфортным. Жадаем вам, дарагія землякі, добрага здароўя, дабрабыту, упэўненасці ў заўтрашнім дні і новых дасягненняў у імя нашай Айчыны.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў.

Раённы савет ветэранаў..

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений