У Смаргоні ўрачыста адкрылі абноўлены будынак пракуратуры

Власть
27.02.2019 14:27
1262
27 лютага быў урачыста адкрыты абноўлены будынак пракуратуры Смаргонскага раёна.

Прокуратура_Сморгонь_9219.jpg

Ва ўрачыстым адкрыцці прынялі ўдзел намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь  Генадзь Дыско, пракурор Гро­дзенскай вобласці Віктар Корзун, старшыня Смаргонскага райвыканкама Генадзь Харужык, прадстаўнікі арганізацый, якія мелі дачыненне да рамонту будынка - галоўны інжынер ААТ “Гроднажылбуд” Святаслаў Навіцкі і начальнік упраўлення капітальнага будаўніцтва райвыканкама Іван Лыско. З наваселлем прыйшлі павіншаваць калектыў пракуратуры прадстаўнікі суда, райаддзела міліцыі, раённага аддзела Следчага камітэта, вайсковай часці 2044, райваенкамата, гарадскога аддзела “Ахова”,  іншых устаноў і службаў.

У сваім выступленні намеснік генеральнага пракурора Генадзь Дыско адзначыў, што ўрачыста адкрываецца не абноўлены будынак пракуратуры, а, можна сказаць, новы. Ад старога засталіся хіба што юрыдычны адрас, мінулае архітэктурнае рашэнне, месцазнаходжанне будынка. Усё астатняе, пачынаючы з падмурка і заканчваючы дахам, сістэма вода- і цеплазабеспячэння, абноўлена. Новыя кабінеты, калідоры, падсобныя памяшканні, уваход у пракуратуру. Зручнасці створаны для работнікаў пракуратуры і наведвальнікаў. Абуладкавана памяшканне для прыёму грамадзян. Больш вольны доступ у будынак для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. 

Генадзь Дыско выказаў словы ўдзячнасці будаўнікам, старшыні Гродзенскага аблвыканкама Ула­дзіміру Краўцову і старшыні Смаргонскага райвыканкама Генадзю Харужыку за аказаную дапамогу ў капітальным рамонце будынка пракуратуры і ўручыў ад імя Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь падарунак пракурору Смаргонскага раёна Андрэю Клышэвічу. 

Пракурор Гродзенскай вобласці Віктар Корзун сказаў, што не кожны год з’яўляюцца новыя будынкі пракуратуры. Таму гэта значная падзея. Выкананы вялікі аб’ём работ высокай якасці. Адным словам, зроблены важкі падарунак работнікам Смаргонскай пракуратуры. 

Старшыня райвыканкама Генадзь Харужык адзначыў, што створаны неабходныя ўмовы для плённай працы работнікаў пракуратуры, павіншаваў іх з наваселлем, пажадаў і надалей стаяць на варце закона, умацоўваць законнасць і правапарадак і таксама ад райвыканкама  ўручыў падарунак.

“Гэта другі будынак пракуратуры для нашай структуры. Першы пабудавалі ў Карэлічах з нуля, а тут прыйшлося капітальна рамантаваць, што больш складана, бо шмат чаго перароблівалі, сутыкаліся з рознымі цяжкасцямі”, - сказаў галоўны інжынер ААТ “Гроднажылбуд” Святаслаў Навіцкі. І для таго, каб на тэрыторыі пракуратуры падтрымліваўся належны парадак, быў прыгожы газон, ад будаўнічай арганізацыі  пракурорскаму калектыву была ўручана газонакасілка. 

Прадстаўнікі сілавых структур таксама ўручылі падарункі віноўнікам урачыстасці, а старшыня раённага суда Людміла Пятрова ў жартоўнай форме павіншавала пракурора Андрэя Клышэвіча з набыццём новай прафесіі – будаўніка, бо ў працэсе рамонту будынка прыйшлося вырашаць розныя будаўнічыя пытанні. 

Намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Генадзь Дыско, пракурор Гродзенскай вобласці Віктар Корзун, старшыня райвыканкама Генадзь Харужык і пракурор Смаргонскага раёна Андрэй Клышэвіч перарэзалі сімвалічную чырвоную стужку, адкрыўшы такім чынам шлях у абноўлены будынак пракуратуры. 

Прокуратура_Сморгонь_9220.jpg

Прокуратура_Сморгонь_9243.jpg

Прокуратура_Сморгонь_9250.jpg

Прокуратура_Сморгонь_9259.jpg

Прокуратура_Сморгонь_9267.jpg

Прокуратура_Сморгонь_9274.jpg

Прокуратура_Сморгонь_9283.jpg

Прокуратура_Сморгонь_9316.jpg

Прокуратура_Сморгонь_9325.jpg

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений