Министр информации Александр Карлюкевич встретился с коллективом редакции газеты «Полымя» (+ВИДЕО)

Власть
15.02.2019 08:56
1155
Развіццё рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі як у друкаваным выглядзе, так і на прасторах інтэрнэта, інфармацыйная бяспека і фармат правядзення Дня беларускага пісьменства ў Слоніме – менавіта гэтым пытанням было надзелена шмат увагі падчас сустрэчы міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Карлюкевіча з прадстаўнікамі мясцовай улады і працоўным калектывам установы “Рэдакцыя газеты “Полымя”.

– Сёння асноўная медыйная нагрузка, якая аказвае ўплыў на свядомасць грамадства, ляжыць на сацыяльных сетках і інтэрнэт-рэсурсах, – адзначыў Аляксандр Карлюкевіч. – У краіне зарэгістравана больш за паўтары тысячы друкаваных сродкаў масавай інфармацыі, каля двухсот тэлевізійных каналаў, працуе дзесяць інфармацыйных агенцтваў, дзевяць сеткавых выданняў. Безумоўна, рэгіянальны і раённы друк з’яўляецца значным складнікам у агульным тыражы папяровых выданняў. Аднак стагоддзе інфармацыйных тэхналогій патрабуе, каб кожная раёнка мела свой сайт і была прадстаўлена ў сацыяльных сетках. Трэба канстатаваць той факт, што на сучасным этапе першую інфармацыю чытачы атрымліваюць з інтэрнэт-рэсурсаў, а не чакаюць, пакуль выйдзе друкаваная версія выдання. Гэта зусім не азначае, што папяровая газета знікне. Не, яна будзе існаваць, але поруч з сучаснымі тэхналагічнымі рашэннямі.

Інфармацыйная бяспека – тэма, якая сёння гучыць надзвычай актуальна. Па словах Аляксандра Карлюкевіча, ва ўсім свеце існуе практыка абароны ад небяспечнай інфармацыі. Калі гаварыць пра друкаваную і тэлевізійную прадукцыю, існуюць пэўныя абмежаванні ва ўзросце чытачоў і гледачоў. У інтэрнэт-рэсурсах дзейнічае практыка, калі на пэўную праграму закладваюцца абмежаванні на непажаданую інфармацыю. Гэта значыць, што небяспечныя даныя не даходзяць да карыстальніка.

Сёння Гродзеншчына актыўна рыхтуецца да правядзення Дня беларускага пісьменства, які пройдзе сёлета ў Слоніме.

– Дзень беларускага пісьменства – выдатная магчымасць надаць больш увагі беларускай мове і літаратуры, – падзяліўся Аляксандр Карлюкевіч. – Фармат мерапрыемства карэнным чынам не зменіцца. Падчас яго правядзення максімальна шырока будуць прадстаўлены медыйныя сродкі інфармацыі, шмат увагі плануецца надзяліць асветніцкай праблематыцы.


Аксана ЯНУШ

Фота Вікторыі КАСЦЮК

Полымя


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений