На пасаду старшыні Вішнеўскага сельвыканкама назначана Святлана Эдуардаўна Махнач

Власть
12.04.2018 16:32
1
2600
У сярэдзіне сакавіка на пасаду старшыні Вішнеўскага сельвыканкама была прызначана Святлана Эдуардаўна Махнач. Вяскоўцы ведаюць яе як былога дарэктара Войстамскай школы. Амаль дзесяць гадоў адпрацавала Святлана Эдуардаўна на гэтай пасадзе.

Махнач.JPG

Жанчына прызнаецца, што прапанова ўзначаліць сельсавет стала для яе нечаканай. Але быў час падумаць і прыняць правільнае рашэнне. Святлана Махнач адзначае, што калі яе прызначалі дырэктарам школы, у яе было шмат сумненняў. А вось рашэнне стаць старшынёй сельвыканкама было ўзважаным і абдуманым.

- На новай пасадзе прыйшлося сутыкнуцца і з новымі абавязкамі. Прыходзіцца шмат чытаць, павышаць узровень ведаў у некаторых галінах, асабліва ў сферы заканадаўства, - расказвае Святлана Эдуардаўна. – Людзі звяртаюцца з многімі праблемамі. І мы, сельвыканкам, павінны быць для іх апорай і падтрымкай, а таксама сувязным звяном паміж імі і ўладай.

Вішнеўскі край – малая радзіма Святланы Махнач. Тут яна нарадзілася і вырасла, сустрэла сваю другую палавінку, пачынала свой працоўны шлях. Настаўніца пачатковых класаў па адукацыі, усё жыццё адпрацавала ў школе. Яе педагагічны стаж перавышае 30 гадоў. “Адзінае, аб чым сумую на новай пасадзе, - аб дзецях”, - шчыра прызнаецца старшыня.

З самага ранняга дзяцінства Святлана марыла быць настаўніцай, уяўляла, як будзе пісаць на дошцы крэйдай, вучыць з дзецьмі табліцу множання і разважаць над галоўнай ідэяй дзіцячых апавяданняў. Настаўнік заўжды здаваўся ёй самым разумным і выхаваным чалавекам, і таму ўласцівае выпускніцам школы пытанне “Кім быць?”, у яе не ўзнікала. Скончыўшы васьмігодку, паступіла ў Лідскае педвучылішча. Атрымаўшы дыплом настаўніка, вярнулася працаваць на Смаргоншчыну. Хаця, як для адной з лепшых навучэнак, маглі адкрыцца зусім іншыя перспектывы. Сярод 120 студэнтаў яна была чацвёртай на размеркаванні. Магла выбраць месцам працы мінскую школу, атрымаць там жыллё. Але дзяўчына не імкнулася ў горад і папрасіла накіраваць яе на Смаргоншчыну, у вясковую школу.

“Я лічу сябе вясковай і ніколькі не цураюся гэтага”, - гучыць як адзін з жыццёвых дэвізаў Святланы Махнач. Яна ўпэўнена, што і на сяле можна жыць паўнацэнным жыццём, адчуваць сябе шчаслівай. І статус вясковага чалавека зусім не ніжэйшы за статус гарадскога. А яшчэ, як сапраўдная дачка свайго роднага вішнеўскага куточка, жанчына лічыць сімвалічным, што сёлета, у Год малой радзімы, ёй выпала пачы наць сваю працоўную дзейнасць на такой адказнай пасадзе. Значыць, тут яна патрэбная, тут паспрабуе апраўдаць аказаны ёй давер. Як старшыня сельвыканкама, Святлана Махнач адчувае адказнасць за сваіх жыхароў і імкнецца зрабіць усё, што ад яе патрабуецца, каб кожнаму добра працавалася і жылося на яго малой радзіме.

Таццяна ЧАРНЯЎСКАЯ.

Фота аўтара.

Поделиться:

0
Guest
Хорошая женщина! Успехов ей в её нелегком труде.
Имя Цитировать 0
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений