4 сакавіка - Дзень міліцыі. Віншаванне раённай улады

Власть
03.03.2018 08:09
836
Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны праваахоўных органаў, прыміце віншаванні з прафесійным святам - Днём міліцыі.
Праца ў органах унутраных спраў Смаргоншчыны накіравана на абарону найважнейшых каштоўнасцей грамадства - законнасці і парадку, правоў чалавека, на бяспеку жыцця і недатыкальнасць маёмасці. Дарагія сябры! Для вас паняцці гонару, справядлівасці і мужнасці - не проста прыгожыя словы, а справа ўсяго жыцця. Вы верныя абавязку і традыцыям сваёй службы. Вас адрозніваю
ць высокія асабістыя якасці, імкненне прыйсці на дапамогу і гатоўнасць да рызыкі, дзеля тых, хто мае патрэбу ў абароне. Вы несяце службу днём і ноччу, у будні і святы, не лічачыся з асабістым часам. Нягледзячы на шматлікія цяжкасці, стомленасць ад бяссонных начэй, напружаны рытм працы паспяхова спраўляецеся з выкананнем сваіх службовых абавязкаў.

Упэўнены, што вы і ў далейшым будзеце захоўваць вернасць канстытуцыйнаму абавязку і прысязе. Дзякуй вам за цяжкую, але такую неабходную працу. Няхай ваша жыццё заўсёды будзе напоўнена радаснымі падзеямі, а дзейнасць адзначана прызнаннем і павагай людзей. Прыміце шчырыя пажаданні здароўя, міру і дабрабыту ў вашых сем’ях, верных сяброў і ўдачы ў справах! 

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў. Раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Раённы савет ветэранаў.
Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений