У Смаргонскім райвыканкаме прыём грамадзян правяла галоўны саветнік галоўнага ўпраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Алена Меляшкевіч

Власть
06.09.2017 14:12
5 верасня ў кабінеце старшыні Смаргонскага райвыканкама асабісты прыём грамадзян правяла галоўны саветнік галоўнага ўпраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Алена Меляшкевіч.

Администрация_президента_Сморгонь_3.jpg

Замест запланаваных дзвюх гадзін прыём доўжыўся больш за чатыры. Наведвальнікаў было многа і ўсіх іх уважліва выслухала Алена Аляксандраўна, прыняла канкрэтныя рашэнні. Потым яна пагутарыла з мясцовымі журналістамі, адзначыла, што нямала пытанняў можна было б вырашыць на мясцовым узроўні, і райвыканкам не ўхіляецца ад гэтай справы. Але некаторыя людзі, якія прыйшлі на прыём, прытрымліваюцца пазіцыі “хачу, каб мая праблема была вырашана неадкладна”. Таму прыходзілася растлумачваць, што гэта нельга зрабіць па шэрагу прычын.

Некаторых зваротаў увогуле магло і не быць. Галоўны саветнік галоўнага ўпраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Адміністрацыі Прэзідэнта Алена Меляшкевіч прывяла канкрэтны прыклад. Жыхарка Смаргоні пацярпела па віне падраднай арганізацыі, яе кватэра была падтоплена. Але замест таго, каб хутчэй вырашыць пытанне, стварыць нармальныя ўмовы для пражывання чалавека, вінаватыя асобы пачалі думаць аб тым, як выканаць з найменшымі затратамі рамонт.

Алена Аляксандраўна адзначыла, што ў параўнанні з іншымі рэгіёнамі Беларусі з Гродзенскай вобласці паступае найменш скаргаў у Адміністрацыю Прэзідэнта. Удзельная вага пісем гродзенцаў у агульнай колькасці зваротаў складае крыху больш за 7 працэнтаў. Гэта сведчыць у тым ліку і аб стабільнасці сістэмы работы са зваротамі грамадзян на Гродзеншчыне.

Нядаўна кіраўнік нашай краіны запатрабаваў палепшыць якасць работы са зваротамі грамадзян. Вырашыць гэту задачу можна толькі ў тым выпадку, калі ў адной звязцы будуць працаваць усе органы дзяржаўнай улады, пачынаючы ад сельвыканкама і заканчваючы рэспубліканскімі міністэрствамі і ведамствамі.

Адміністрацыя Прэзідэнта трымае на кантролі звароты грамадзян, вельмі жорсткія патрабаванні па вырашэнні людскіх праблем. Па гэтай прычыне сталі больш частымі выязныя прыёмы, якія праводзяць кіраўніцтва і службовыя асобы прэзідэнцкай адміністрацыі.

Пад увагу бярэцца некалькі мэтаў. Па-першае, вывучыць, якія праблемы хвалююць жыхароў таго ці іншага рэгіёна Беларусі, і перш за ўсё ў сферы жыццёвых патрэб. Па-другое, вызначыць, як працуюць органы выканаўчай улады на месцах па вырашэнні праблем грамадзян. Па-трэцяе, падключыць да вырашэння некаторых пытанняў органы кіравання рэспубліканскага ўзроўню.

Галоўны саветнік галоўнага ўпраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Алена Меляшкевіч сказала, што падчас правядзення выязнога прыёму ў Смаргоні не пачула неабгрунтаваных абяцанняў з боку прадстаўнікоў мясцовай улады, усе мерапрыемствы праводзяцца планава, зыходзячы з аб’ёмаў фінансавання. Большасць пытанняў, з якімі звярнуліся людзі, райвыканкам узяў на кантроль да канчатковага іх вырашэння, і асабіста старшыня раённага выканаўчага камітэта.

“Усё, што рэальна выканаць у рамках заканадаўства, з улікам фінансавання і разумнасці пастаўленых пытанняў – будзе выканана”, - падвяла рысу пад размовай з журналістамі Алена Аляксандраўна і дадала: “Бачыце, колькі ляжыць на стале пісьмовых заяў, кантрольна-рэгістрацыйных картак, у якіх сфармуляваны пытанні грамадзян. Таму мы са старшынёй райвыканкама Генадзем Харужыкам і пракурорам раёна Андрэем Клышэвічам (яны таксама ўдзельнічалі ў выязным прыёме) прадоўжым работу, вызначым, якія пытанні адносяцца да кампетэнцыі райвыканкама, аблвыканкама і Адміністрацыі Прэзідэнта”.

Администрация_президента_Сморгонь_2.jpg

Администрация_президента_Сморгонь_1.jpg

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений