Нарыхтоўка зялёных кармоў у Смаргонскім раёне амаль падышла да завяршэння

Виолетта ВОЙТКО
11.07.2019 14:09
492
Нарыхтоўка зялёных кармоў у Смаргонскім раёне амаль падышла да завяршэння. Добрай традыцыяй стала адзначаць лепшых работнікаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і ўручаць ім падарункі. 10 ліпеня старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вікенцій Найдзіч і старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Віталь Івашка адправіліся на ААТ “Дэйрыфарм”, каб павіншаваць перадавікоў, якія добра паказалі сябе ў абедзвюх дзесяцідзёнках.

IMG_8368.JPG

“Цяжкая артылерыя” зялёнага жніва


Мікалай Масевіч стаў лепшым у раёне на падборы і змяльчэнні зялёнай масы, а Ігар Дрозд – на трамбоўцы.

Добрай нагодай для візіту на “Дэйрыфарм” стала ўзнагарода, якую для кіраўніка гаспадаркі Даніэля Аднофа перадала абласная арганізацыя прафсаюза работнікаў АПК, - Падзяка за сацыяльнае партнёрства. Дырэктар ААТ “Дэйрыфарм” падзякаваў за давер да яго асабіста і да прадпрыемства, паабяцаў і надалей клапаціцца аб дабрабыце сваіх работнікаў і паляпшаць умовы іх працы.

IMG_8384.JPG

Ігар ДРОЗД і Даніэль АДНОФ (справа)


IMG_8406.JPG

Мікалай МАСЕВІЧ


Віялета ВОЙТКА.

Фота аўтара.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений