Пасля рамонту быў урачыста адкрыты будынак Смаргонскага раённага суда

Строительство
07.12.2018 10:46
1206
Адкрываючы мерапрыемства, старшыня Гродзенскага абласнога суда Аляксандр Корзун адзначыў, што кадравы састаў мясцовага суда дазваляе вырашаць складаныя і адказныя задачы, якія пастаўлены перад судовай сістэмай. Гэта павышэнне якасці і эфектыўнасці разгляду спраў, адсутнасць абгрунтаваных скаргаў, даступнасць правасуддзя.

“Няма сумнення ў тым, - сказаў Аляксандр Корзун, - што суд Смаргонскага раёна выканае задачы, якія стаяць перад ім. Што датычыць абноўленага будынка, то ён адпавядае ўсім сучасным патрабаванням, міжнародным стандартам. У ім створаны камфортныя ўмовы не толькі для работнікаў, але і для наведвальнікаў суда. Дзякуй будаўнікам, якія своечасова і якасна выканалі рамонтна-будаўнічыя работы”. 

Калі ўрачыста адкрываюц­ца будынкі і пабудовы, якія зведалі рамонт і рэканструкцыю, то гэта прыемныя моманты не толькі для пэўных калектываў, але і ў цэлым для раёна. Старшыня райвыканкама Генадзь Харужык пажадаў калектыву суда паспяховай работы, лёгкіх спраў і выказаў удзячнасць будаўнікам, якія на выдатна справіліся са сваёй задачай.

Старшыня суда Смаргонскага раёна Людміла Пятрова ад імя калектыву прывітала ўсіх, хто прыйшоў на ўрачыстае мерапрыемства. 

“Мы гэты дзень чакалі вельмі даўно, - сказала яна. - Будынку суда 24 гады. Сёння ў яго другі дзень нараджэння”. Людміла Рыгораўна выказала ўдзячнасць кіраўніцтву Вярхоўнага суда, які фінансаваў будаўнічы праект, кіраўніцтву абласнога суда за дапамогу і будаўніча-мантажнаму трэсту №41.  

IMG_2637.JPG

Урачыстасць адкрылі культработнікі.

IMG_2638.JPG 

Удзельнікі ўрачыстага мерапрыемства.

 IMG_2646.JPG

Са знамянальнай падзеяй віншуе старшыня райвыканкама Генадзь ХАРУЖЫК.

IMG_2661.JPG 

Пераразанне сімвалічнай чырвонай стужкі.


Прадоўжылася ўрачыс­тасць у зале суда з узнагароджання будаўнікоў. За якаснае і своечасовае выкананне работ Падзяка Гродзенскага абласнога суда была ўручана дырэктару будаўніча-мантажнага трэста №41 Сяргею Радаману, электрамантажніку Аляксею Бялевічу і тынкоўшчыку з сумяшчэннем прафесіі маляра Ірыне Субач.

Калектыў раённага суда атрымаў падарункі ад вышэйстаячай абласной структуры, раённых службаў, з якімі ўзаемадзейнічае мясцовы суд. 

Звяртаючыся да прысутных, дырэктар будмантажнага трэста №41 Сяргей Радаман сказаў: 

“Для нас гэта важны аб’ект і быў ён няпростым. Мы рабілі рамонт без адсялення людзей з будынка. Трэба было захаваць парадак, працаздольнасць суда. Лічу, што справіліся з гэтай задачай. Паміж будаўнікамі і судовымі работнікамі было поўнае ўзаемаразуменне, таму атрымаўся добры вынік". 

IMG_2677.JPG 

Так выглядае знутры абноўлены будынак суда.

IMG_2690.JPG 

Старшыня Гродзенскага абласнога суда Аляксандр КОРЗУН уручае Падзяку  дырэктару будаўніча-мантажнага трэста №41 Сяргею РАДАМАНУ.

IMG_2692.JPG 

Такой жа ўзнагароды ўдастоены  электрамантажнік БМТ №41 Аляксей БЯЛЕВІЧ.

IMG_2693.JPG 

І тынкоўшчык з сумяшчэннем прафесіі маляра Ірына СУБАЧ.

IMG_2696.JPG 

Старшыні раённага суда Лідміле Пятровай уручаны пашпарт ад тэлевізара.

IMG_2707.JPG 

Па святочнаму апранутыя работнікі суда і адвакаты.

IMG_2731.JPG 

Падарункі ад сілавых структур раённаму суду.

IMG_2738.JPG 

А таксама ад бальніцы і падатковай інспекцыі.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара. 

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений