“Вогненны след маёй Памяці”. У Смаргоні прайшоў мітынг-рэквіем, прысвечаны 81-ай гадавіне Хатынскай трагедыі і генацыду беларускага народа

 

“Вогненны след маёй Памяці”. У Смаргоні прайшоў мітынг-рэквіем, прысвечаны 81-ай гадавіне Хатынскай трагедыі і генацыду беларускага народа

Галина АНТОНОВА
22.03.2024
1094
Уся Беларусь, у тым ліку і смаргонцы, аддаюць даніну памяці жыхарам вёскі Хатынь, якую спалілі фашысты 81 год таму.

IMG_6567.JPG

IMG_6546.JPG

IMG_6554.JPG

джумкова.jpg

- Мінулае ніколі не праходзіць бясследна. Асабліва, калі гэта мінулае – вайна. Вайна, якая страшэннай віхурай пранеслася па нашай зямлі, разбураючы і знішчаючы ўсё, што стваралася з вялікай любоўю і стараннасцю, - зазначылі вядучыя мітынгу Дар’я Кавалёва і Людміла Барахоўская. - 81 год таму, 22 сакавіка 1943 года, атрад карнікаў акружыў вёску, што мірна стаяла ў нізіне паміж пясчаных пагоркаў, у асяроддзі задуменнага бору. Уcix  жыxapoў – жaнчын, cтapыx i дзяцeй – caгнaлi ў xлeў i пaдпaлiлi. 149 чaлaвeк, cяpoд якix 76 дзяцeй, нaвeчнa ляглi ў aднy бpaцкyю мaгiлy.

IMG_6556.JPG

IMG_6561.JPG

Падчас мітынгу-рэквіему “Вогненны след маёй Памяці”, які адбыўся каля  памятнага знака на месцы лагера ваеннапалонных 1941 – 1943 гадоў, успамінаючы Хатынь, вядучыя прыгадалі вёскі Смаргоншчыны, якія былі знішчаны часткова ці поўнасцю з жыхарамі ў перыяд акупацыі.

Такіх вёсак на Смаргоншчыне шаснаццаць. Напрыклад, у маі 1944 года фашысты спалілі ўсе 160 двароў вёскі Трылесіна, загінула 49 жыхароў. Ва Укропенцы таксама знішчаны былі ўсе 49 двароў, загінулі 3 жыхары. Усяго ў раёне было спалена 570 двароў, загінула 85 жыхароў.

IMG_6582.JPG

IMG_6598.JPG

Памяць пра тыя страшныя падзеі беларусы беражліва захоўваюць і перадаюць дзецям – як сведчанне таго, што нішто на свеце не вартае адабранага чалавечага жыцця. Перад прысутнымі выступіў пракурор раёна Сяргей Гаўрылік. Ад імя маладога пакалення – юрысконсульт РУП “ЖКГ” Валерыя Тамашэвіч. Ксендз Міхаіл з парафіі Святога Міхала Арханёла і айцец  Павел, настаяцель Храма іконы Божай Маці “У жальбах і смутках суцяшэнне” памаліліся за загінуўшых. 

IMG_6614.JPG

IMG_6627.JPG

Пасля гэтага ўдзельнікі мітынгу ўсклалі кветкі да памятнага знака на месцы лагера ваеннапалонных 1941 – 1943 гадоў.

IMG_6635.JPG

IMG_6640.JPG

IMG_6656.JPG

IMG_6673.JPG

IMG_6662.JPG

IMG_6690.JPG

IMG_6695.JPG

Галіна АНТОНАВА

Фота аўтара.

Интересные и актуальные новости Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

 #Новости_Светлы_Шлях

Статьи по теме: